Грамадства66

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў

Дзіця гродзенкі з сярэдзіны лістапада крала цацкі з крамы «Детмир» на вуліцы Агінскага. За два месяцы дзіця вынесла тавараў амаль на тысячу рублёў. Калі гродзенка выявіла, што цацкі былі скрадзены, яна вырашыла падаць заяву ў суд на супрацоўнікаў крамы. Па меркаванні жанчыны, адказнасць за знікненне тавару ляжыць на іх, піша hrodna.life. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Гродзенка Фаіна апублікавала відэа ў TikTok 19 студзеня. Праз 20 гадзін пасля публікацыі ролік быў выдалены. За гэты час яго паглядзелі больш за сто тысяч карыстальнікаў, каля тысячы чалавек пакінулі свае каментарыі.

Машынкі краме вярнулі, а канструктар не атрымалася

Дзевяцігадовае дзіця Фаіны прыносіла дадому новыя цацкі з сярэдзіны лістапада. Жанчына звярнула на гэта ўвагу, але дзіця сказала, што ўзяло іх у знаёмага хлопчыка. Па словах гродзенкі, яна не надала асаблівага значэння гэтаму эпізоду.

Ужо 18 студзеня да Фаіны звярнуўся прадавец з крамы «Детмир» і паведаміў, што яе дзіця скрала цацкі. «Прынесла мне скрынкі ад гэтых цацак: там былі машынкі Hot Wheels і, атрымліваецца, Lego. Цацкі я аддала ёй, Lego мы не змаглі [аддаць], таму што яно разабранае», — распавяла ў відэа Фаіна.

Гродзенка запэўніла, што за Lego яна «адназначна заплаціць».

Дзіцёнак вынес цацкі на суму амаль у тысячу рублёў

Фаіну абурыла, што яе дзіця два месяцы прыходзіла ў краму і бесперашкодна выносіла цацкі. Але прэтэнзіі ў гродзенкі ўзніклі не да дзіцяці, а да супрацоўнікаў крамы.

«Атрымліваецца, яны сёння яго злавілі за руку і прывялі да мяне. Гэта значыць, на працягу двух месяцаў вы не бачылі <…> што ў вас тавару скралі на тысячу беларускіх рублёў?» — абураецца гродзенка.

Жанчына плануе судзіцца з крамай, бо лічыць сітуацыю надзвычайнай. Фаіна адзначае, што адказнасць за знікненне тавару ляжыць на супрацоўніках, адсутнасці ў краме камер і ахоўнікаў, што і стала прычынай крадзяжу. Пры гэтым гродзенка дадае, што ад адказнасці сыходзіць не збіраецца і будзе «адказваць за ўчынкі свайго дзіцяці».

За крадзеж з крамы сям’ю могуць паставіць у СНС

Згодна з беларускім заканадаўствам, дзеці, якія не дасягнулі 14 гадоў, не нясуць крымінальнай адказнасці. Пры гэтым сям’ю Фаіны могуць прызнаць сацыяльна небяспечнай (СНС). Гэтая працэдура прадугледжана для праблемных сем’яў. У тым ліку ў СНС трапляюць і непаўналетнія, абвінавачаныя ў крадзяжах, бойках і распіванні алкаголю.

СНС прадугледжвае праверкі сям'і з боку сацыяльных работнікаў і пастаноўку дзіцяці на ўлік у дзіцячым пакоі міліцыі.

Каментары6

  • Лейцар коркавы
    20.01.2025
    Фаіна, цікавае імя. Столькі цацак новых, і ...я не надала ўвагі.
  • дочка Максима Дизайнера
    20.01.2025
    Лейцар коркавы, дык сама мамаша па ходу такая... у некага ж дзіцё навучылася
  • Барадзед
    20.01.2025
    Маленький вундеркинд, вырастет членом правительства, там воруют по-крупному.

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс27

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Атака на нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург»: з'явілася спадарожнікавае фота з наступствамі3

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»7

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»5

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі38

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай9

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс27

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць