Культура55

Федзя

Вакаліста «Голай манашкі» Хведара Жывалеўскага можна назваць сапраўдным рокерам у тым самым аўтэнтычным разуменьні — «сэкс, драгз і рок‑н‑рол». Яго злавілі і асудзілі паводле другой часткі 205 артыкулу («Крадзеж») ды выправілі на хімію.

Вакаліста «Голай манашкі» Хведара Жывалеўскага можна назваць сапраўдным рокерам у тым самым аўтэнтычным разуменьні — «сэкс, драгз і рок‑н‑рол». Яго злавілі і асудзілі паводле другой часткі 205 артыкулу («Крадзеж») ды выправілі на хімію.

Было гэта ўвосень 2006, але Хведзя вырашыў выпрабаваць лёс лішні раз ды проста зьбег адтуль на Новы Год. І яго чакала куды большае пакараньне — 1,5 гады агульнага рэжыму плюс 73 артыкул (у дадатак). А сёлета на яго завялі яшчэ адну справу — за падробку дакумэнтаў, але прысуд пакінулі ранейшым. У падрабязнасьці Хведзя ня надта хоча ўлазіць, кажа, што злачынствы гэтыя сапраўды зрабіў.

«Іншае пытаньне — чаму я так лёгка трапіў у рукі правасудзьдзя… Прызнаюся, мінулы год быў вельмі цяжкім, асабліва Вясна‑2006. Усё гэта, плюс некаторыя асабістыя абставіны, вельмі мяне ўсхвалявала і ўзрушыла псыхіку. Празь немагчымасьць наладзіць кантакт з больш‑менш адэкватнымі людзьмі я варыўся ў спэцыфічным асяродзьдзі…», — тлумачыць ён цяпер.

Крыху больш за тыдзень таму ён прайшоў псыхіятрычную экспэртызу ў рэспубліканскім турэмным шпіталі — яму далі даведку пра зьніжаную псыхічную адэкватнасьць.

«Магчыма, мой лад жыцьця ня вельмі вам падабаецца, аднак гэта тая сытуацыя, дзе вы можаце пазнаёміцца з «андэграўндам» у літаральным сэнсе. Многія свае крокі магу патлумачыць як экспэрымэнты», — распавядае Фёдар. Ён бачыць у сваіх прыгодах карыснае і да сёньня — беларускамоўную музыку сталі слухаць «пацаны з раёну». На ягоную думку, апазыцыянэры, да якіх ён сябе не далучае, ня хочуць разумець сучасную разгубленую моладзь. «Іх жыцьцёвыя праблемы, якія запаланяюць літаральна ўсё, расцэньваюцца як дробныя справы быдла. Мне крыўдна, і ў той жа час я разумею, што нічога не магу зьмяніць».

Хведзя ў турме перажывае моцную дэпрэсію, якая можа перарасьці ў апатыю: «На зоне большасьць зьвяртаецца да хамскай манеры паводзінаў, каб абараняцца ад таго ж самага хамства. Зьбіраць у адным месцы такую колькасьць злачынцаў і няўгодных — ня надта разумны ход, гэта памылка ўсяго чалавецтва, а не канкрэтнай краіны». Тут, у турме, хлопец працягвае займацца творчасьцю — піша песьні і апавяданьні. Сустрэў аднадумцаў, у калёніі ёсьць нават рок‑каманда, так што лідэр «Голай манашкі» мяркуе нават паразьмяцца перад выхадам на волю. А сядзець яму засталося яшчэ пяць месяцаў.

Ужо падчас Федзевай адседкі лэйбл «БМА‑груп» выдаў новы дыск ягонага гурту «Неба BLAкітнае», ягоныя песьні таксама трапілі на складанку, прысьвечаную Ларысе Геніюш, і ў праект «Чарнобыльскі вецер». «Як бачыце, мая адседка не праходзіць для праекту як «мёртвы сэзон», — падсумоўвае лідэр «Голай манашкі».

***

Цалкам ліст Хведара можна пачытаць на сайце «Тузін Гітоў»
Афіцыйны сайт гурту «Голая манашка»

Сяргей Будкін

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

У метрапалітэне раскрылі таямніцу, што хаваецца за сакрэтнымі дзвярмі на станцыі «Кастрычніцкая»2

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць