Свет1010

Гёбельс сегодня: байцам Нацгвардыі абяцаюць «па два рабы» пасля вызвалення Данбаса ВІДЭА

У Інтэрнэце з'явіліся кадры расійскага Першага канала, дзе нейкі мужчына (нібыта жыхар Данбаса) распавядае, што ўкраінскім вайскоўцам паабяцалі за вайну «па кавалку зямлі і два рабы».

Адпаведны запіс выкладзены на відэахостынгу youtube.

Акрамя заявы пра рабоў, сюжэт перапоўнены паралелямі паміж дзеяннямі ўкраінскай арміі і гітлераўцамі, а таксама нацысцкай сімволікай на шлемах. Бясспрэчным доказам усіх сцвярджэнняў з'яўляецца «мазаіка з урыўкаў размоваў украінскіх салдат».

«Склаўшы мазаіку з урыўкаў размоваў ўкраінскіх салдат, яны (жыхары Данбаса) жахаюцца таму лёсу, які, магчыма, іх чакае», — кажа дыктар за кадрам.

«Ім задавалі пытанні мясцовыя жыхары «За што вы ваюеце?». «Нам пообіцяли клаптик землі і два рабы» — цытуе «абрыўкі» старшыня абстрактнай сельскай абшчыны Віктар Быкадораў.

Сюжэт з'явіўся ў эфіры расійскага Першага канала 2 лістапада.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»59

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мастах сталі зарабляць, беручы грошы за ўключэнне святла на мосце2

У анексаваным Крыме адмовіліся ад правядзення парада на 9 мая і акцыі «Бессмяротны полк»4

Аршанскі мясакамбінат далучаць да агракамбіната «Дзяржынскі»3

Удар па Чэбаксарах нанеслі ракетамі «Фламінга»2

Найбліжэйшым часам плануюць значна разбудаваць Фаніпаль1

Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна5

У Літву ўпершыню не пусцілі рэйсавы аўтобус з Беларусі праз новыя санкцыі8

Гастрапляцоўка «Пясочніца» ў Мінску ўсё ж не адкрыецца. Што адбылося4

Беларуса, якога адлічылі з БДЭУ за тое, што не так стаяў на лінейцы, цяпер забіраюць у войска22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»59

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць