Усяго патроху66

Здзелка аб продажы самай дарагой беларускай банкноты правалілася

Гісторыя з продажам самай дарагой беларускай банкноты атрымала працяг.

Як паведамлялася раней, 26 кастрычніка на беларускім інтэрнэт-аўкцыёне AY.BY за рэкордную суму ў 1580 $ ніба была прададзеная банкнота 5000 рублёў узору 2000 года серыі АГ.

Пераможцам быў прызнаны калекцыянер з Расіі пад лагінам Василий1965, са стаўкай 1580 $. Пераможца ў каментарах да таргоў выказваў адназначную гатоўнасць купіць рэдкую беларускую банкноту за гэтую суму, але ў выніку самая дарагая здзелка ў беларускай баністыкі не адбылася, піша сайт belbonistica.com.

Купец адмовіўся ад сваёй стаўкі, вырашыўшы, што пераплаціў і быў гатовы аддаць за банкноту толькі 1000 $. Уладальнік банкноты адмовіўся прадаць яе за названую суму. Ён матываваў сваю адмову тым, што западозрыў стварэнне ажыятажу ўладальнікам несумленнымі метадамі.

Рэдкая банкнота была перавыстаўлена на таргі на расійскай пляцоўцы Molotok.ru са стартам эквівалентным 2000$. Знайшоўся толькі адзін жадаючы зрабіць стартавую стаўку. У выніку, банкнота была прададзеная на расійскім інтэрнэт-аўкцыёне за 90 000 расійскіх рублёў, што каля 2000$. 

Аднак многія ў інтэрнэце выказваюць меркаванне, што тым адзіным ахвотным быў сам прадавец, які дзейнічаў з іншага рахунку, каб стварыць вакол лота ажыятаж. 

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся8

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю3

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся8

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць