Здароўе1111

Беражыце зубы!

Зуб не жадаў пакідаць маё цела і крычаў – «Я памру тут!»

Памятаю, на Дзень нараджэньня адна калега казала занадта пранікнёны тост пра тое, як Божанька даў мне шмат і там, і там, і там – і я аджартаваўся словамі: «Затое ў мяне з зубамі праблемы!» Ох, ня ведаў я, як я меў рацыю.

Сёньня мне вырывалі зуб. Ну, ведаеце, такая простая працэдура. Можа ня так як у кіно, калі вяровачкай — але ўсё роўна, раз-два і гатова. Аднак у маім варыянце гэта пераўтварылася ў паўтары гадзіны болю.

Укалолі замарозку. Пачалі рваць. Не даецца. Складаны выпадак, — канстатаваў доктар. Ну ясна ж, у мяне ўсё складаны выпадак, — жартую я. Першыя паўгадзіны я ўвогуле быў вясёлы і іранічны на тэму, чаму з маімі зубамі ня ўсё як у людзей. Боль быў ад пачатку, але я яго адганяў іроніяй і верай у тое, што гэта хутка скончыцца. Але потым боль стаў нясьцерпным і амаль без паўз. Калі доктар сваімі «абцугамі» хапаў мой няшчасны зуб, расхістваў яго, «нахіляў» – але той не даваўся. Зуб адбіваўся ўсімі сваімі сіламі, не жадаючы пакідаць маё цела. Ён крычаў – «Я памру тут!» Але мы ня чулі, бо думаем, што зубы не ўмеюць гаварыць.

У нейкі момант ад болю я амаль страціў прытомнасьць. Я проста паплыў, закружылася галава, недзе зьверху загулялі зорачкі і фейерверкі. Мне далі нашатырку, укалолі новую трайную дозу замарозкі, і вярнулі ў баявы стан, як трэнэры баксёра пасьля накдаўна.

Пакуты працягнуліся. Доктар крамсаў мой зуб, адколваў ад яго кавалачкі, потым сьвідраваў, каб знайсьці месца для абцугоў. Дарэчы, я быў шчасьлівы, калі ён сьвідраваў – бо гэта было перапынкам ад болю. Пасьля ён зноў браў абцугі і дзёргаў парэшткі майго зуба. Я маліўся, каб усё гэта хутчэй скончылася, я ўспамінаў усе свае грахі, і абяцаў больш ніколі так не рабіць.

А яшчэ я сур’ёзна зразумеў, што ў такі момант я гатовы быў падпісаць любую паперу, з любым прызнаньнем.

Таму… Людзі, беражыце зубы!

Каментары11

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе14

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага 4

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка1

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

Туск: Сярод вызваленых сёння — беларус, які супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі2

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца10

Бацька Андрэя Пачобута пра вызваленне сына: «Упаду перад ім на калені і пацалую яму руку»5

«Ледзь не пазадушваліся». Што за натоўп сабраўся на філфаку БДУ?17

Лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў на мяжы сустракалі з кветкамі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе14

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць