Свет2222

Пуцін: Мы не дазволім Кіеву знішчыць сваіх палітычных апанентаў, а зброю сепаратысты самі знайшлі

Пра гэта кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв'ю нямецкаму каналу ARD, паведамляе ТАСС.

«Цяпер на ўсходзе Украіны адбываюцца баявыя дзеянні. Цэнтральныя ўлады Украіны паслалі туды войскі, ужываюць нават балістычныя ракеты. Хто-небудзь пра гэта гаворыць? — звярнуўся ён да свайго суразмоўцы. — Ні слова». «Гэта што значыць? Гэта пра што кажа? Гэта сведчыць аб тым, што вы хочаце, каб цэнтральныя ўлады Украіны ўсіх там знішчылі, усіх сваіх палітычных праціўнікаў і апанентаў?

Вы гэтага хочаце? Мы не хочам. І не дазволім», — сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.

«Адкуль у іх і бранятэхніка, і артылерыйскія сістэмы?», — спытаў Пуцін журналіста, які папрасіў пракаментаваць заяву Кіева, што Расія нібыта «падтрымлівае сепаратыстаў», накіроўваючы ва Украіну ўзбраенне.

«У сучасным свеце людзі, якія вядуць барацьбу і якія лічаць гэтую барацьбу справядлівай для сябе з іх пункту гледжання, заўсёды знойдуць ўзбраенне», - адказаў прэзідэнт Расіі.

Паводле яго слоў, дасягнутае ў Мінску пагадненне стала магчыма «толькі таму, што мы, Расія, актыўна ўключыліся ў гэтую працу, правялі працу і з апалчэннем Данбаса, то бок паўднёвага ўсходу Украіны, пераканалі іх у тым, што яны павінны пайсці на пэўныя дамоўленасці». «Калі б мы гэтага не рабілі, гэтага б проста не адбылося», — адзначыў прэзідэнт РФ

«Ну як, калі людзі са свастыкай на рукаве ходзяць? Ці на касках некаторых баявых падраздзяленняў, якія ваююць зараз на ўсходзе Украіны, мы бачым знакі SS?», —пералічыў ён.

«Калі гэта цывілізаваная дзяржава, улады куды глядзяць? Хоць бы знялі гэтую уніформу, прымусілі б нацыяналістаў зняць гэтыя знакі», — сказаў Пуцін.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда11

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць