Ігар Чорны, старшыня рады дырэктараў беларускай кампаніі «Ізабуд» быў узнагароджаны ордэнам «Пашаны» Фонду «Крэмль». Узнагарода заснаваная ў рамках расейскага фэдэральнага спэцпраекту «Апора чэснага бізнэсу» пры падтрымцы цэлага шэрагу міністэрстваў і ведамстваў Расейскай Фэдэрацыі.
Ігар Чорны, старшыня рады дырэктараў беларускай кампаніі «Ізабуд» быў узнагароджаны ордэнам «Пашаны» Фонду «Крэмль». Узнагарода заснаваная ў рамках расейскага фэдэральнага спэцпраекту «Апора чэснага бізнэсу» пры падтрымцы цэлага шэрагу міністэрстваў і ведамстваў Расейскай Фэдэрацыі. Кампанія Ігара Чорнага спэцыялізуецца на вытворчасьці матэрыялаў для будаўніцтва хуткаўзводзімых зборных будынкаў.
«Ігар Чорны добра вядомы і ў Беларусі, і ў Расеі як таленавіты прадпрымальнік, які за дзесяць гадоў стварыў вытворчую кампанію, якая лідзіруе ў сваёй галіне на тэрыторыі Беларусі і Расеі», — адзначыла прэзыдэнтка фонду Любоў Кулікова.
Ляўрэатамі Фонду «Крэмль» у розных намінацыях сёлета таксама сталі акадэмік Барыс Патон (Украіна), дарадца прэзыдэнта РФ Генадзь Трошаў, першы намесьнік мэра ва ўрадзе Масквы Ўладзімер Рэсін, вядомы дзяяч культуры Іосіф Кабзон.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары