Літаратура4141

Бахарэвіч пра «Палігон»: «Шкадую, што не я гэта напісаў»

Рускамоўная аповесць «Полигон» 22-гадовага празаіка Андрэя Лазуткіна, выдадзеная ў серыі «Пункт адліку» Саюза беларускіх пісьменнікаў, яшчэ напярэдадні прэзентацыі выклікала бурлівае абмеркаванне ў сацсетках. На імпрэзу ў кнігарні «ЛогвінаЎ» прыйшлі каля ста наведнікаў.

Андрэй Лазуткін — выпускнік Школы маладога пісьменніка, якая дзейнічае пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў, удзельнік Рэзідэнцыі маладога літаратара Беларускага ПЭН-Цэнтра.

Андрэй Лазуткін.

Андрэй цікавіцца паліталогіяй (дарэчы, менавіта так будзе называцца яго наступны твор, які рыхтуецца да друку) і вядомы як грамадскі актывіст і супрацоўнік газеты «Коммунист Белоруссии». Не дзіва, што гутарка з гледачамі, якія прыйшлі на прэзентацыю «Полигона», — першай у беларускай літаратуры аповесці ў стылі дызельпанк, як сцвердзіў выступоўца, сябар аўтара, паэт Антон Рудак, — была не толькі пра літаратуру.

Невядома, наколькі ў адказах на пытанні чытачоў Андрэй быў сур’ёзны — хутчэй, іранічны і эпатажны (чаго каштуе адно тое, што празаік спазніўся на сваю прэзентацыю больш чым на паўгадзіны!), і наадрэз адмовіўся зачытаць фрагмент з «Полигона», нягледзячы на просьбы публікі.

Зрэшты, некаторыя з наведнікаў ужо прачыталі кнігу, а астатнія даравалі маладзёну і ягоны слэнг, і своеасаблівы гумар, і хаатычнасць думак — бо, як выказаліся ў адзін голас выступоўцы Альгерд Бахарэвіч, Людміла Рублеўская, Антон Рудак, Юля Цімафеева, першая кніга Андрэя, пры ўсёй яе супярэчнасці, вельмі таленавітая.

Куратар серыі «Пункт адліку» Юля Цімафеева.

Пісьменнікі Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Уладзімір Казлоў і Аляксандр Салжаніцын былі названыя Андрэем як «літаратурныя настаўнікі». Увогуле, мастацкім і жыццёвым густам маладога празаіка, як можна было зразумець з пачутага на вечарыне, уласцівыя фрагментаванасць і постмадэрнізм.

— Аповесць Андрэя Лазуткіна — адна з тых, пра якія пасля яе прачытання шкадуеш, што не ты яе напісаў. Зрэшты, няхай сабе камуністы пішуць добрыя кнігі, чым нацыяналісты — дрэнныя. Ідэалагічныя пазіцыі аўтара могуць быць любымі, ён мае на гэта права, — зазначыў Альгерд Бахарэвіч і павіншаваў аўтара з удалым дэбютам.

— Азначэнне «дызельпанк» адносіцца хутчэй не да самой кнігі Андрэя, але і ўвогуле да ягонай асобы. Калі аўтар спазняўся, падумалася, што зараз ён мусіць прыехаць на браневіку, — пажартавала Людміла Рублеўская, рэдактарка кнігі, якая выкладала ў Андрэя ў Школе маладога пісьменніка.

Людміла Рублеўская і Андрэй Лазуткін.

— Аднак сапраўды кожны мае права на сваю ідэйнасць. Можна не падзяляць светапогляд аўтара ці нават быць вельмі супраць ягоных перакананняў, але гэта не павінна перашкодзіць ацаніць мастацкую якасць твора. Праўкі, канечне, былі зроблены, але змяніць Андрэеў пазнавальны стыль, уменне расказваць гісторыі немагчыма. Падкупляе смеласць аўтара, бо ён не баіцца падабацца або не падабацца. Голас пакалення, жаданне «памацюкацца і паржаць», як кажа сам аўтар, — гэта часовае, гэта пройдзе. Насамрэч мы рады, што выйшла дыскусійная таленавітая кніга, — дадала спадарыня Людміла.

* * *

Палігон для цімураўцаў — разгромная рэцэнзія на кнігу Андрэя Лазуткіна

Ост-мадэрнізм: малады камуніст Андрэй Лазуткін выдаў «Палігон», уклаўшы беларускую мову ў вусны адмоўных персанажаў

Каментары41

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах20

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам14

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ1

Важныя змены ў законе аб нерухомасці — яны тычацца рэгістрацыі маёмасці

Берасцейцы ў Гданьску ставяць рэкорды па абароце кантэйнераў1

Стала вядома, калі можна спадзявацца на хуткасную электрычку з Мінска ў аэрапорт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах20

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць