Музыка33

«Крама» запусціла новы сайт і сабрала рарытэтныя відэа

Гурт «Крама» напярэдадні жывой прэзентацыі альбома «Белая вада» запусціў новы сайт kramaband.by, на якім сярод іншага можна знайсці малавядомыя відэа гурту. Пра старыя песні і кліпы на тэлеэкране «Наша Ніва» паразмаўляла з лідэрам гурта Ігарам Варашкевічам.

У спісе кліпаў «Крамы» на новым сайце не толькі свежая «Дзяўчынка» і вядомая 3D-анімацыя на «Падае Дождж». Ёсць і амаль невядомыя кліпы на «Неба» ды «Mein Vaterland, auf Wiedersehen» з папярэдняй плыткі «Усё жыццё — дзіўны сон», і сапраўдныя сюрпрызы, як «Гомельскі вальс» з гуртамі «Палац» і «Сябры» ды «Bella Ciao» па-італьянску.

«Гэта былі такія праекты Ягора Хрусталёва, і гэта было падчас першай забароны практычна ўсіх беларускамоўных гуртоў», — прыгадвае Варашкевіч пра «Bella Ciao», што некалі круцілася па беларускім ТВ. «Гэта была не адна песня. Яшчэ была «Прыгажуня», гэта «Pretty Woman» Орбісана па-беларуску, «Сюзанна» была яшчэ на беларускай мове».

Цяпер кліпы «Крамы» — што старыя, што новыя — не пабачыць на тэлеэкране. «Ведаю толькі, Сяржук Трухановіч [гітарыст «Крамы». — НН] сказаў мне, што арганізатар канцэрту звяртаўся да тэлекампаній беларускіх, каб зняць канцэрт. Усе адмовілі, сказалі, што гэта не цікавіць», — распавядае лідар «Крамы».

Ці збіраецца гурт зноў патрапіць на ТВ? «Не ведаю, магчыма гэта ці не. У мяне асаблівага жадання няма, хаця гэта патрэбна, каб людзі ведалі…» — мяркуе Варашкевіч.

«Няма перадач, куды мы маглі патрапіць. Яны ўжо даўно усе зніклі, перадачы пра рок-музыку. Нейкія музычныя каналы, хаця там практычна адна папса круціцца».

На новым сайце kramaband.by можна таксама пачытаць навіны гурта, паглядзець архіўныя фота і паслухаць абраныя песні з амаль 25-гадовай творчасці гурта. За стварэнне сайта гурт выказвае падзяку Ліне Жарскай.

Мэтанакіраванай раскруткі ў інтэрнэце на Беларусь ці замежа гурт не вядзе.

«Як гэта не смешна, сайт у нас быў калісьці, але потым закінулі гэта ўсё. Так яго па сённяшні дзень і не было.

Я па-просту песні пішу, а такія арганізацыйныя рэчы асабліваніколі не вырашаў», — смяецца ён. Сам Ігар Варашкевіч, як і іншыя ўдзельнікі гурта, карыстаецца інтэрнэтам, у тым ліку адказвае фанатам на паведамленні на сваёй старонцы ў Facebook.

Прэзентацыя новага альбому «Белая вада» пройдзе 28 лістапада ў Палацы чыгуначнікаў, квіткі на канцэрт можна купіць тут.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў6

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Gazeta Wyborcza расказаў, як сустракаў Пачобута пасля вызвалення2

Выйшаў на свабоду палітвязень, які прыехаў з Расіі і пры абсурдных абставінах затрымаўся ў Беларусі на тры гады6

На Ангарскай перарабляюць выезд на МКАД. Вось як хочуць арганізаваць рух2

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай41

У аэрапорце Бангкока злавілі сцюардэсу, якая спрабавала правезці пад адзеннем 30 чарапах

Расіяне знялі копію «Вельмі дзіўных спраў». Частку сцэн здымалі ў Вілейцы і Светлагорску5

У Барысаве пачалі праводзіць аперацыі па павелічэнні грудзей — у сувязі з Годам жанчыны8

Трамп заявіў, што ЗША могуць захапіць Кубу — «на зваротным шляху з Ірана»6

Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў6

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць