Грандыёзная інсталяцыя, прысвечаная прэм’еры апошняй часткі кінаэпапеі «Хобіт», з’явіцца над адным з будынкаў комплексу «Масква-Сіці», распавядае The Hollywood Reporter.

У дзень прэм’еры фільма «Хобіт. Бітва пяці войскаў» прыхільнікі творчасці Толкіена з арт-групы «Свячэнне» замацуюць на даху комплексу «IQ-квартал» пнеўмасферу з праекцыяй Вока Саўрона, яскравага элементу экранізацый «Уладара пярсцёнкаў» і «Хобіта».
Вока Саўрона запаліцца а 18-й гадзіне 11 снежня і згасне а 3-й гадзіне ночы 12 снежня. Інсталяцыю мастакі называюць «данінай павагі» як экранізацыі, так і самім кнігам Толкіена.
Сусветная прэм’ера «Бітвы пяці войскаў» прайшла 1 снежня. Да беларускіх кінатэатраў, як і да расійскіх, стужка дабярэцца ў чацвер, 11 снежня.
Трэйлер:
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары