Музыка22

Паэтычная сотня для школьнікаў

Сьпявачка Тацяна Матафонава (Грыневіч)апантаная беларускай паэзіяй. Яна з захапленьнем выконвае песьні на творы айчынных паэтаў, сама складае музыку да іх ды моцна шкадуе, што цяперашнія школьнікі вельмі мала ведаюць беларускіх вершаў. У чым яна ня раз пераконвалася, выступаючы з канцэртамі перад вучнямі. Уласна і ідэя выданьня ўзьнікла з асабістага досьведу.

«Ідэя ўзьнікла, калі сыночку было цяжка вучыць вершы. Я падумала, што на слых ён будзе ўспрымаць вершы лягчэй, таму і было зробленае гэтае аўдыё».

«Сотня вершаў» — гэта падвойная складанка, многія на якой чытаюць самі аўтары, такія як Алесь Разанаў, Уладзімер Арлоў, Анатоль Вярцінскі, Васіль Зуёнак, Міхась Скобла, Сяргей Чыгрын, Віктар Шніп, Генадзь Бураўкін. Вось яго верш «Я хачу прайсьці па зямлі»:

Генадзь Бураўкін «Я хачу прайсьці па зямлі»

Але бальшыня гучыць у выкананьні Зінаіды Бандарэнкі, Паўла Харланчука, Яўгеніі Жуковіч ды іншых артыстаў. Частку твораў, пакладзеных на музыку, выконваюць Дзяржаўны камэрны хор, хор «Унія», сьпевакі Тацьцяна Беланогая, Аляксей Галіч, сама складальніца разам з сынам Адасем.

Вось як гучыць у іхнім дуэце верш Натальлі Арсеньневай «Родны край» на музыку Эльвіры Зубковіч:

Таццяна і Адась Матафонавы

Прынцып адбору вершаванай сотні з вялікай нацыянальнай паэтычнай скарбонкі палягаў на школьнай праграме. Але ўвайшлі ў яго і тыя, што ўжо не вывучаюцца на ўроках. І спадарыня Тацьцяна спадзяецца, што паслухаўшы гэтыя творы ў пазаўрочны час з настаўнікамі ці нават бацькамі, вучні палюбяць роднае слова.

«Ну гэта наша адзіная задача. Для чаго мы ўвогуле жывем — для таго, каб Беларусь стала беларускай. І для гэтага трэба працаваць, і працаваць, і працаваць».

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі4

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Усе навіны →
Усе навіны

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця4

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

Міністр абароны Вялікабрытаніі: Пуцін халоднакроўны забойца4

Павел Белавус расказаў, як за кратамі даведаўся пра Нобелеўскую прэмію Бяляцкага

На фронце знайшлі загінулым 25‑гадовага беларуса з пазыўным «Дэкан»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі4

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць