Грамадства

Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць заўтра ў Гродне

Заўтра ў Кастрычніцкім судзе Гродна адбудзецца разгляд крымінальнай справы прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча па нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч два месяцы знаходзіўся ў вышуку і пасля свайго затрымання ў Менску адбывае адміністрацыйны арышт у ваўкавыскім ізалятары. Яго арыштавалі на пяць сутак. Заўтра ж, падчас разгляду крымінальнай справы ў Кастрычніцкім судзе Гродна яму, напэўна, зменяць меру стрымання. Мікалай Аўтуховіч лічыць справу супраць сябе цалкам сфабрыкаванай. На думку прадпрымальніка, улады яму помсцяць, бо ён ініцыяваў пракурорскую праверку дзейнасці раённай падатковай інспекцыі, якую падазраваў у карупцыі і службовых фальсіфікацыях. Пасля гэтага падатковая інспекцыя наклала на ягоную аўтаперавозачную фірму «Ніка-Транс» страшэнныя санкцыі, каб знішчыць ягоны бізнэс. Але некакорны Мікалай Аўтуховіч з пераменным поспехам адбіваў тыя санкцыі ў судах, праводзіў акцыі пратэсту і галадоўкі. Каб заткнуць рот непакорнаму прадпрымальніку, супраць яго ў кастрычніку мінулага года ўзбудзілі крымінальную справу па ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры. І гэта нягледзячы на тое, што камісія эканамічных эспертаў, прызначаная самімі ж мясцовымі ўдадамі, істотных парушэнняў дзейнага заканадаўства ў працы фірмы Аўтуховіча летась не выявіла.

Вацлаў Галімскі

pahonia.promedia.by

Заўтра ў Кастрычніцкім судзе Гродна адбудзецца разгляд крымінальнай справы прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча па нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч два месяцы знаходзіўся ў вышуку і пасля свайго затрымання ў Менску адбывае адміністрацыйны арышт у ваўкавыскім ізалятары. Яго арыштавалі на пяць сутак. Заўтра ж, падчас разгляду крымінальнай справы ў Кастрычніцкім судзе Гродна яму, напэўна, зменяць меру стрымання.

Мікалай Аўтуховіч лічыць справу супраць сябе цалкам сфабрыкаванай. На думку прадпрымальніка, улады яму помсцяць, бо ён ініцыяваў пракурорскую праверку дзейнасці раённай падатковай інспекцыі, якую падазраваў у карупцыі і службовых фальсіфікацыях. Пасля гэтага падатковая інспекцыя наклала на ягоную аўтаперавозачную фірму «Ніка-Транс» страшэнныя санкцыі, каб знішчыць ягоны бізнэс. Але некакорны Мікалай Аўтуховіч з пераменным поспехам адбіваў тыя санкцыі ў судах, праводзіў акцыі пратэсту і галадоўкі.

Каб заткнуць рот непакорнаму прадпрымальніку, супраць яго ў кастрычніку мінулага года ўзбудзілі крымінальную справу па ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры. І гэта нягледзячы на тое, што камісія эканамічных эспертаў, прызначаная самімі ж мясцовымі ўдадамі, істотных парушэнняў дзейнага заканадаўства ў працы фірмы Аўтуховіча летась не выявіла.

Вацлаў Галімскі

pahonia.promedia.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць