Свет1111

У горадзе, дзе здымалі «Левіяфан», бізнэсмэн застрэліў мэра, яго намесніка і скончыў жыццё самагубствам

Тая гісторыя здарылася ў 2009 годзе, але цікавасць да яе з'явілася цяпер, калі міністр культуры Расіі абвінаваціў рэжысёра Звягінцава ў паклёпе на расійскую рэчаіснасць.

У паўночнарасійскім горадзе Кіраўск, дзе здымаўся намінаваны на Оскар «Левіяфан» Андрэя Звягінцава, 6 гадоў таму адбылося жорсткае двайное забойства. Як нагадваюць расійскія СМІ, быў застрэлены кіраўнік адміністрацыі горада Ілля Кельманзон, а таксама яго намеснік па ЖКГ, ценявы «гаспадар горада» Сяргей Максімаў. Забойца — пажылы прадпрымальнік Іван Анкушаў, даведзены да адчаю гарадскімі чыноўнікамі.

Ілля Кельманзон раней працаваў у фінупраўленні горадаўтваральнага прадпрыемства «Апатыт», перайшоў у мэрыю ў 2007 годзе.

62-гадовы забойца валодаў у Кіраўску чатырма крамамі.

Усё адбылося каля 10.30. З раніцы Кельманзон сустракаўся з супрацоўнікамі устаноў культуры, правёў апаратную нараду і брыфінг для журналістаў. Застаўшыся ўдвух, чыноўнікі запрасілі да сабе бізнэсоўца Анкушава, які чакаў у прыёмнай. Планавалася абмеркаваць маючае адбыцца скасаванне дамовы арэнды памяшканняў, дзе размяшчалася крама Анкушава.

Зайшоўшы ў кабінет, прадпрымальнік расстраляў спачатку намесніка, а пасля і мэра.

Следам ён скончыў жыццё самагубствам. 

Пішуць, што намеснік мэра карыстаўся аўтарытэтам у крымінальных колах. У сваю чаргу, прадпрымальнік, па словах ягонага сына, быў даведзены да адчаю паборамі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі42

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Польшча прадухіліла атаку на свой памежны пераход, атрымала ад ЦРУ папярэджанне пра магчымае развіццё падзей у наступныя месяцы14

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін2

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі42

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць