Улада66

Грамадзкасьць прапануе абвесьціць 2008 год Годам беларускай дзяржаўнасьці

8 студзеня адбылося пашыранае паседжаньне сустаршыняў Агульнанацыянальнага аргкамітэту па сьвяткаваньні 90‑х угодкаў БНР з удзелам кіраўнікоў палітычных партый, рухаў і грамадзкіх аб’яднаньняў.

8 студзеня адбылося пашыранае паседжаньне сустаршыняў Агульнанацыянальнага аргкамітэту па сьвяткаваньні 90‑х угодкаў БНР з удзелам кіраўнікоў палітычных партый, рухаў і грамадзкіх аб’яднаньняў. Па выніках паседжаньня былі прынятыя звароты да беларускага народу і органаў улады «Аб абвяшчэньні 2008 году, году 90‑годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, — Годам беларускай дзяржаўнасьці».

У зваротах адзначаецца, што «падрыхтоўка да юбілею і яго святкаванне павінны стаць падмуркам яднання розных рухаў, партый, згуртаванняў, арганізацый, усіх грамадзян незалежна ад палітычнай арыентацыі на грунце прызнання прыярытэтамі дзяржаўнага будаўніцтва нацыятворных пытанняў мовы, гістарычна сцверджанай сімволікі, свабоды і дэмакратыі».

Аргкамітэт звярнуўся «да органаў улады краіны з прапановай абвясціць 2008 год — Годам беларускай дзяржаўнасці».

У накіраваных зваротах да Нацыянальнага Сходу і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь выкладзеныя наступныя прапановы:

1. Надаць 2008 году афіцыйны статус Года беларускай дзяржаўнасці.

2. Абвясціць 25 сакавіка дзяржаўным святам.

3. Даць афіцыйны дазвол на ўсталяванне памятных знакаў на будынку тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, дзе праходзіў Першы Усебеларускі кангрэс (1917 г.), і будынку, дзе была абвешчана незалежнасць БНР (Мінск, вул. Валадарскага, 9).

4. Вярнуць у заканадаўчае поле і легальны грамадскі ўжытак нацыянальную гістарычную сімволіку і атрыбутыку, якія ў БНР мелі дзяржаўны статус.

5. Міністэрствам культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь рэкамендаваць іх падведамасным установам правесці цягам году тэматычныя заняткі, лекторыі, конкурсы, прысвечаныя Году беларускай дзяржаўнасці.

6. Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь аказаць дапамогу выдавецтвам у выданні навукова‑публіцыстычных і мастацкіх твораў, прысвечаных гісторыі БНР і яе дзеячам.

7. Гарадскім і раённым адміністрацыям садзейнічаць у правядзенні ўрачыстых сходаў і юбілейных канцэртаў 25 сакавіка 2008 г.

У звароце да беларускага народу Агульнанацыянальны аргкамітэт заклікае «ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь прыняць непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і святкаванні 90‑х угодкаў БНР. Кожная беларуская сям’я — гэта цаглінка ў гмах беларускай дзяржаўнасці, гэта паўнапраўны чыннік і творца яе сучаснай гісторыі».

***

Да моманту стварэння прэс‑цэнтра Агульнанацыянальнага аргкамітэту па святкаванні 90‑х угодкаў БНР з пытаннямі і прапановамі звяртайцеся: [email protected], [email protected], (029) 632‑00‑92 (Алена Макоўская), (029) 625‑83‑78 (Ніна Шыдлоўская).

Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

Каментары6

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА18

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву5

Шэсць беларусак з трох краін рыхтуюцца пераплысці Ла-Манш

Трох мядзведзяў сустрэлі каля дарогі ў Вілейскім раёне

Калі прадаць проста цяпер, грошай на закрыццё крэдыту не хопіць. Колькі страціў Belgee за год?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА18

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць