Гісторыя88

Алеся Умпіровіч з Саюза беларускіх патрыётаў

90 гадоў таму, 11 студзеня 1925 года, у вёсцы Азярава, што знаходзіцца на самай мяжы Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў, у сям’і Лявона і Крысціны Умпіровічаў, нарадзілася дзяўчынка, якой бацькі далі чароўнае беларускае імя Алеся. І якой лёсам было наканавана вельмі нялёгкае і незвычайнае жыццё.

Як і ў кожнага чалавека, вялікае ўздзеянне на дзяўчынку аказала тая хатняя атмасфера, у якой яна вырасла. Сям’я, як было прынята ў тыя часы, была вялікая. У адной хаце жыло сямейства Умпіровічаў і іх найбліжэйшых сваякоў. На шчасце Алесі, усе паміж сабой умелі ствараць самыя добразычлівыя адносіны, што адбілася і на характары дзяўчынкі, якая з дзяцінства атрымала столькі пяшчоты і любові, што ёй хапіла гэтых пачуццяў на ўсё сваё доўгае і, часам, вельмі складанае жыццё. І менавіта тады, у такім далёкім дзяцінстве, Алеся ўпершыню пачула тыя песні, якія нарадзілі ў яе душы першыя парасткі любові да сваёй краіны:

«Краю, мой краю! Родны мой краю!
Скрозь ад мяжы да мяжы,
Дзе ні пабачыш, усюды магілы,
Усюды магілы, крыжы…»

Маленькая Алеся не магла ведаць, што ў хуткім часе словы гэтай сумнай песні ўвасобяцца ў рэчаіснасць. Грымнула Другая сусветная вайна. Саму Алесю і яе сям’ю бяда пакуль што мінала, але бязлітасныя жорны гісторыі ўжо пачалі перамалываць яе сваякоў. Спачатку, пры савецкай уладзе, рэпрэсавалі сям’ю яе цёткі Марыі з вёскі Баравыя і расстралялі стрыечнага брата. А праз некаторы час, ужо пры фашысцкай уладзе, забілі саму цётку і яшчэ аднаго стрыечнага брата. Сама Алеся і яе сям’я да самага канца вайны вырашылі застацца ў Паставах, бо іх вёска Азярава знаходзілася ў партызанскай зоне і пражыванне ў ёй несла вялікую рызыку таксама быць забітымі акупацыйнай уладай. Тым больш, што старэйшы брат Алесі ў шэрагах партызанаў змагаўся з захопнікамі.

Але, нягледзячы ні на што, у маладой дзяўчыны з дзяцінства была мара стаць настаўніцай, каб несці людзям святло ведаў. Бо перад вачыма маладой ідэалісткі стаяў прыклад любімага таты, які таксама быў настаўнікам. Алеся паспяхова здала ўступныя іспыты і паступіла ў Пастаўскую настаўніцкую семінарыю. Першыя два гады давялося вучыцца падчас нямецкай акупацыі. Але маладую дзяўчыну ўвесь час падмацоўвалі думкі аб лепшай будучыні. Сітуацыя пагоршылася ўлетку 1944 года, калі стаў набліжацца фронт. Немцы сталі расстрэльваць усіх тых, на каго падала нават мінімальнае падазрэнне аб супрацоўніцтве з партызанамі. Да таго ж да Паставаў паступова сталі даходзіць чуткі, што старэйшы брат Алесі быў партызанам. Гэта пагражала смерцю ўсёй сям’і, і бацька з усім сямействам хуценька з’ехаў з Паставаў. Акрамя Алесі, якая не хацела кідаць навучанне, за што ледзь не паплацілася сваім жыццём, калі ў яе хату аднойчы ўварваўся немец з пісталетам, схапіў яе і павёў на вуліцу. Выратавалі Алесю яе сваякі, на кватэры якіх яна жыла – кінуліся ў ногі немцу і пачалі яго ўмаляць не забіваць дзяўчынуляНейкім цудам той паслухаўся іх і сышоў. Ня дзіва, што пасьля такіх выпрабаваньняў Алеся чакала Чырвоную Армію як збавіцельніцу ад фашысцкай навалы.

Пасля вызвалення заставалася скончыць апошні, трэці, курс настаўніцкай семінарыі. Праўда, саму семінарыю ператварылі ўжо ў педагагічную вучэльню. І некаторыя настаўнікі памяняліся, бо частка ранейшых сышла з Паставаў у 1944 годзе разам з немцамі, а іншых арыштавала савецкая служба дзяржаўнай бяспекі. У тым ліку і былога дырэктара семінарыі, замест якога кіраваць педагагічнай вучэльняй паставілі былога партызана. Але самае дрэннае, што адбылося ў навучальным працэсе ў выніку гэтых змен – гэта тое, што цяпер усё навучанне стала весціся на рускай мове. Навучэнцы ня мелі нічога супраць рускай мовы, але яны былі беларусамі, да гэтага вучыліся па-беларуску і хацелі далей вучыцца па-беларуску. А новы дырэктар у адказ на гэта жаданне аблаяў навучэнцаў «фашыстамі і нацыяналістамі» і прымусіў іх надалей вучыцца па-руску.

Пастаўская моладзь і іх сябры з Глыбокага, убачыўшы, што афіцыйна ім не дазваляюць вучыцца на роднай мове, вырашылі працягнуць сваю справу неафіцыйна, стварыўшы для сябе суполку «Саюз беларускіх патрыётаў», галоўнай мэтай якой было – захаванне і распаўсюджванне сярод насельніцтва беларускай мовы і культуры. Зразумела, што Алеся, гэтая маладая ідэалістка і летуценніца, проста не магла застацца ў баку ад гэтай справы і неўзабаве да іх далучылася.

Канечна, дзейнасць гэтых маладых людзей была б вельмі карыснай для нашай краіны, асабліва ў пасляваенныя гады, калі падчас той разрухі яны былі гатовыя на адным энтузіязме працаваць для сваёй радзімы. Але ў тагачаснай службы дзяржаўнай бяспекі наконт гэтага былі дыяметральна супрацьлеглыя думкі. Спачатку ў суполку СБП быў накіраваны шпіён-правакатар, які павінен быў падбіць удзельнікаў на які-небудзь супрацьпраўны ўчынак. Калі ж стала зразумела, што ўся дзейнасць моладзі скіравана на адукацыю і яны зусім не збіраюцца з кімсьці ваяваць, было вырашана больш з імі не важдацца, а тэрмінова арыштаваць і судзіць.

Арышты пачаліся ў 1947 годзе. Алесе давялося пакінуць свой родны дом і туляцца ў сваіх сваякоў, або проста знаёмых, каб не трапіць у рукі савецкіх спецслужбаў. Гэта ёй удавалася рабіць больш за год. Але, урэшце, ад такога пастаяннага псіхалагічнага напружання дзяўчына проста стамілася. Неасцярожна вярнулася ў бацькаву хату, ля каторай яе чакала засада. І цяпер ужо наступіла чарга Алесі і яе бліжэйшых сваякоў трапіць у бязлітасныя жорны гісторыі – спачатку схапілі яе, а праз пару дзён арыштавалі бацьку.

Далей усё як у фільме жахаў: збіццё, допыты, карцар з пацукамі, катаваньні электратокам. Нарэшце суд і максімальны на той час тэрмін заключэння — 25 гадоў. За любоў да сваёй краіны, да сваёй роднай мовы. Бацьку далі толькі 10, за тое, што не выдаў сваю родную дачку, але пасля ўсіх здзекаў ён працягнуў у няволі толькі некалькі гадоў.

Потым доўгія, жудасныя лагерныя гады з непасільнай для жанчын працай, якая падарвала ўжо саслабленае дзявоцкае здароўе. Але нават там здараліся розныя нечаканыя сустрэчы, самай яскравай з якіх было знаёмства з выбітнай беларускай паэткай і грамадзкай дзяячкай Ларысай Геніюш, якая таксама была пакарана на 25 гадоў за сваю любоў да радзімы. Паміж аб’яднанымі адной бядой жанчынамі хутка ўзнікла шчырае сяброўства.

На шчасце Алесі, пасля смерці Сталіна яе тэрмін быў скарочаны да 10 гадоў. Па вызваленні, калі дзяўчына вярнулася ў Паставы, першае, што яна зрабіла – абрэзала свае доўгія косы – юнацтва скончылася. Неўзабаве яна пазнаёмілася з яшчэ адным былым удзельнікам глыбокскай суполкі СБП, Антонам Фурсам. Маладыя людзі спадабаліся адно аднаму і, доўга не думаючы, ажаніліся.

Трэба было неяк пачынаць сумеснае сямейнае жыццё. Але адзінае месца, куды было дазволена ісці працаваць былым «ворагам» народа, толькі ў калгас. Не жадаючы пахаваць сябе зажыва ў калгасе, Фурсы вырашылі з’ехаць жыць туды, дзе збіраліся такія ж самыя «ворагі» народа. І сваім чарговым месцам жыхарства абралі Казахстан. Там яны пражылі 25 гадоў, нарадзілі дзетак – дачушку і сыночка. А пасля выхада на пенсію зноў вярнуліся на радзіму і з таго часу пастаянна жывуць у Паставах.

За сваё такое доўгае і складанае жыццё Алеся Лявонаўна так і не здолела рэалізаваць сваю юнацкую мару – стаць настаўніцай. Але гэта толькі афіцыйна, бо па сутнасці нікога не навучыўшы нейкім навукам, яна сваім жыццём навучыла нас усіх таму, як трэба захоўваць любоў да сваёй краіны, нягледзячы ні на фашысцкіх карнікаў, ні на бальшавіцкіх катаў. Паклонімся ж у ногі з падзякай гэтай мужнай жанчыне, той колішняй дзяўчынцы-летуценніцы, з яе вечнымі марамі пра Беларусь.

(У артыкуле выкарыстаны матэрыялы з кнігі «Гарт», Менск 1997 г.)

* * *

(У энцыклапедыях прыводзіцца дата нараджэння Алесі Фурс 24 снежня 1926 года, але сама яна паведаміла нам, што гэта памылка і што праўдзівая дата нараджэння — 11 студзеня 1925 года.)

Каментары8

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў8

Ядзерныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты робяцца непрыдатнымі нашмат хутчэй, чым лічылася раней10

Праезд па МКАД падумваюць зрабіць платным

Што будзе з заробкамі ў 2025-м? І ці адключаць ютуб? Адказвае Чалы6

Канапацкая знайшла сабе толькі сем давераных асобаў — дый тое сярод іх сын-даносчык3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай

Галоўнае
Усе навіны →