Навука і тэхналогіі

Чым Samsung адкажа на iPhone 6: чуткі пра Galaxy S6

Інфармацыю пра наступны флагманскі смартфон Samsung апублікавала выданне BRG.com.

Канцэпт дызайну Galaxy S6. Выява: bgr.com

Інфармацыю выданне, як сцвярджаецца, атрымала з уласных надзейных разам крыніц з фота новага смартфона Samsung, але публікаваць фота інфарматар забараніў. Некаторыя названыя характарыстыкі супадаюць з агучанымі ў ранейшых «уцечках».

Сцвярджаецца, што Samsung Galaxy S6 будзе мець 64-бітны працэсар, што будзе напалову хутчэйшым за папярэдніка. Працэсар выкананы па 14-нм-тэхпрацэсе. Марка не называецца, але раней хадзілі чуткі, што Samsung адмовіцца ад чыпаў Qualcomm на карысць уласных Exynos праз праблемы з перагрэвам першых.

Дысплэй навінкі паводле звестак BGR будзе мець дыяганаль 5,1 цаляў і разрозненне QuadHD (у Galaxy S5 5,1 цаляў пры FullHD). Тэхналогія дысплэя ранейшая, SuperAMOLED. Выданне кажа аб выдатнай бачнасці ў светлы дзень і добрым зацямненні для карыстання ўночы.

Асноўная камера смартфона нібыта будзе мець разрозненне 20 Мп (у папярэдніка 16 Мп), з’явіцца аптычная стабілізацыя выявы, франтальная — 5 Мп з рэжымам HDR у рэальным часе.

Акумулятар будзе, як сцвярджаецца, мець ёмістасць 2550 мАг (супраць 2800 у Galaxy S5), а смартфон будзе падтрымліваць хуткую зарадку (10 звілін у разетцы хопіць на 4 гадзіны жыцця смартфона) і ўбудаваную бесправадную зарадку.

Сцвярджаецца, што тэхналогія аплаты смартфонам Samsung Pay будзе не толькі падтрымліваць NFC, але і неназваным шляхам спраўляцца з 90% сучасных плацёжных тэрміналаў для картак.

Смартфон паводле звестак BGR выйдзе ў корпусе з металу і шкла, экран будзе прыкрыты калёным шклом Gorilla Glass 4. Будуць версіі з 32, 64 і 128 Гб унутранай памяці. Кажуць і аб падтрымцы сетак LTE Cat 6.

Паводле іншых чутак, смартфон будзе прадстаўлены ўжо ў лютым 2015 года.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас11

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране амаль цалкам адключылі інтэрнэт1

Блогерка параіла, як набываць мацарэлу танней. Лайфхак ацанілі не ўсе1

У адной з мінскіх школ выпускнікі пацешылі публіку песняй з сёлетняга «Еўрабачання» ВІДЭА1

На выезд з Беларусі праз Брэст чакаюць каля 1800 аўтамабіляў і аўтобусаў1

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй23

«Давай спачатку разбярэмся з Расіяй». Трамп адказаў на прапанову Пуціна аб пасярэдніцтве на Блізкім Усходзе6

У Слоніме пачалі класці ў каўбасу разам з мясам бульбу9

«Ездзяць на люксовых аўто, а 30 рублёў шкада». Галоўрэд раёнкі паскардзіўся, што ніхто не хоча падпісвацца на газету36

ЗША перамяшчаюць вайсковыя самалёты ў рэгіён Міжземнага мора2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас11

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць