Меркаванні1313

Сямён Букчын: Ці патрэбнае самоуничижение паче гордости?

Дзмітрый Строцаў (на фота) заклікаў да «кенозісу рускай мовы ў Беларусі» — самаўмалення рускага дзеля пазітыўнай дыскрымінацыі беларускага.

Прачытаў вось загаловак нататкі Міколы Бугая «Паэт Дзмітрый Строцаў заклікаў рускую культуру ў Беларусі да свядомага самаўмалення дзеля адраджэння беларускасці» і падумаў: «Ну нешта ж бывае з паэтамі-містыкамі» (а менавіта да іх залічаны М.Бугаём Строцаў). Потым прачытаў тэкст самога «містыка» ў Фэйсбуку. Ды не, Строцаў гаварыў у Парыжы не пра рускую культуру ў Беларусі, а пра «кенозис русского языка в Беларуси», пра «самоумаление русского в ситуации пограничья…»

Пазіцыя зразумелая для чалавека, якога хвалюе стан беларускай мовы, тым больш верніка, выдаўца праваслаўнай літаратуры. А што тычыцца той ці іншай культуры, то яна ня можа ні самаўмаляцца, ні самаўзвялічвацца. Яна існуе па законах сваёй распаўсюджанасці, уплывовасці, попыту на яе і г.д. Зразумела, што нацыянальнай культуры трэба дапамагаць. А што да Беларусі, дык тут проста ратаваць трэба. Але ратаванне беларускага працэс не паралельны самаўмаленню ці забароне рускага. Не рускае перашкаджае беларускаму ў Беларусі, а – і тут я цалкам згодны са Стасем Карпавым (Фэйсбук) – палітыка сённяшніх беларускіх ўладаў.

Дарэчы, паспрабуем разабрацца з высунутым М.Бугаём паняццем «руская культура ў Беларусі». Дзе і ў чым яна? У рускай гаворцы на вуліцах і ўстановах? У кнігарнях, дзе пераважаюць кнігі на рускай мове? Я ўспрымаю ўсё гэта як частку беларускай культуры як культуры шырокага плану. Але мне (як і многім іншым) не хапае цэнтра, стрыжня — уласна беларускай нацыянальнай культуры ў яе самых разнастайных праявах і перш за ўсё ў паўсядзённым жыцці беларускай мовы.

Таму я глыбінна разумею Строцава. Разумею і нават гэтую праяву грэчаскай вучонасці паэта (кенозіс) як вымушаны і пакутлівы пошук акрэсленай маральнай пазіцыі ў складанай грамадскай сітуацыі. Хаця гэты пошук трохі нагадвае мне «хождение в народ» рускіх студэнтаў у 60—80-я гады XIX стагоддзя. Сяляне тады хапалі гэтых «доўгавалосых» і валаклі ў паліцыю. А сёння, дзякаваць Богу, толькі чуем недавер ад некаторых аўтараў «каментаў»: ну не могуць яны даць веры гэтым «коленопреклоненным» перад беларусамі рускім паэтам!

І я іх між іншым таксама разумею. Бо што ж тут біць у грудзі і валіцца на калені, калі справа найпрасцейшая. Сапраўдны літаратар, інтэлігент, якой бы мовай у жыцці і творчасці ён не карыстаўся, павінен ведаць мову і культуру народа і той зямлі, дзе ён жыве. І добра ведаць. І не патрэбныя тут ані клятвы, ані кенозісы, ані іншыя тэатральныя жэсты. Гэта павінна быць натуральна, як подых. Трэба жыць з беларускай мовай у згодзе, спакойна, сціпла, без «риторического словогласия».

Тады спадзе і рыторыка М.Бугая наконт вайны культур і надання словам Д.Строцава сэнсу амаль прарочага закліку. І, зразумела, не спатрэбіццца тое «самоуничижение», якое «паче гордости».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты12

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

32‑гадовую настаўніцу гісторыі з Мінска асудзілі па палітычнай справе22

У Гродне ноччу гарэла бальніца, больш за 250 пацыентаў і персаналу эвакуявалі

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне33

Святлана Ціханоўская: Амерыканскі трэк вызвалення палітвязняў працягваецца, Трамп ставіў задачу вярнуць 1 300 чалавек

У Магілёве патануў 18‑гадовы хлопец1

Ноччу адбылася наймаштабнейшая балістычная атака на Кіеў4

Тры нафтабазы, папярэдне, гараць у Стаўрапалі і яго ваколіцах пасля ўкраінскай начной атакі2

Медсястра Гомельскага кардыяцэнтра не ўтрымала машыну на дарозе — яе бацька-пасажыр загінуў

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты12

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць