Развітанне з «Галіяфамі» пройдзе а 18-й па адрасе Валгаградская, 4А.

Фота: facebook.com/Haliafy
«Гэта была здзейсненая мара, якая праіснавала пяць месяцаў 2014 года — ад 14 сакавіка да забароны гандлю напрыканцы ліпеня», — паведамляе выдавецтва «Галіяфы» на Facebook.
У дадатак да забароны гандлю вырасце і кошт арэнды — праводзіць прэзентацыі, выставы, семінары, выставы і літкавярню па тым адрасе больш не атрымаецца.
«Галіяфы» спадзяюцца на аднаўленне сваёй культурніцкай пляцоўкі ў іншым месцы.
У развітальнай імпрэзе возьмуць удзел:
Зміцер Вішнёў, Аляксей Харужка, Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч,Уладзімір Арлоў, Вольга Гапеева, Сяргей Сыс, Ілля Сін, Віктар Жыбуль, Аляксей Палачанскі, Адам Шостак.
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары