Навука і тэхналогіі33

Новая тэорыя дазволіла навукоўцам пазбегнуць Вялікага выбуху

Вялікага выбуху магло не быць — так мяркуюць аўтары новай мадэлі Сусвету, распавядае phys.org.

Вялікі выбух. Выява: universetoday.com

Адну з галоўных праблем гісторыі Сусвету, сінгулярнасць напярэдадні Вялікага выбуху, можа быць вырашаная, сцвярджаюць аўтары даследавання, апублікаванага ў часопісе Physics Letters B.

З Агульнай тэорыі рэлятыўнасці вынікае, што ў вядомага нам свету быў пачатак каля 13,8 млрд год таму. Адбыўся Вялікі выбух — матэрыя, што сфармавала сёння галактыкі, зоркі і планеты, пачала разлятацца па ўсіх напрамках і працягвае разлятацца сёння.

Праблема тэорыі Вялікага выбуху ў тым, што яна не тлумачыць, што было да Вялікага выбуху і чаму ён адбыўся.

Да Вялікага выбуху ўвесь сусвет быў сціснуты ў кропку — настолькі маленькую і настолькі шчыльную, што ў ёй не дзейнічалі ніякія законы фізікі. Гэты стан называецца сінгулярнасцю. Пралічыць, што было падчас яе, а тым болей да яе, лічыцца немагчымым.

Вырашэнне праблемы сінгулярнасці прапанавалі Ахмед Фараг Алі з Егіпту і канадзец Саурыя Дас. Яны дадалі раней не ўжываныя квантавыя паправачныя складнікі да Агульнай тэорыі рэлятыўнасці Эйнштэйна.

Навукоўцы ўжылі напрацоўкі фізіка-тэарэтыка Дэвіда Бома, які ў 50-х вывучаў замену класічных геадэзічных ліній (найкарацейшых адлегласцей між пунктамі на сферычнай паверхні) на квантавыя траекторыі. Перад вялікім выбухам класічныя геадэзічныя лініі перасякаюцца ў пунктах-сінгулярнасцях — у квантавых траекторый такіх перасячэнняў не ўзнікае.

Такія папраўкі ўтрымліваюць сусвет у канечных памерах, а значыць, і робяць яго бясконцым у часе.

Новая тэорыя апісвае сусвет напоўненым квантавай вадкасцю, што можа складацца з гравітонаў (гіпатэтычных часцінак без масы, якія забяспечваюць гравітацыйныя ўзаемадзеянні). Таксама квантавыя папраўкі тэорыі пазбаўляюць сусвет цёмнай энергіі (з якой, як мяркуецца сёння, Сусвет складаецца на тры чвэрці) і добра ўзгадняюцца з вядомымі сёння касмалагічнай канстантай і шчыльнасцю сусвету.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас1

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

АўтаВАЗ паказаў новы красовер Lada Azimut. Што за ён і калі будзе ў продажы4

Амерыканскую настаўніцу абвінавачваюць у 50 сэксуальных кантактах з вучнем. З іх 45 — непасрэдна ў школе14

У Мінск прыляцеў самалёт расійскіх спецслужбаў2

Вядомы анлайн-перакладчык больш не працуе ў Беларусі3

Распрацоўшчык гульні «Свет танкаў» афіцыйна перайшоў ва ўласнасць расійскай дзяржавы6

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова4

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас1

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць