Усяго патроху1111

11 цытатаў Стывена Хокінга

Дактары прадказвалі яму ўсяго некалькі гадоў жыцця, калі Хокінгу споўніўся 21. Цяпер яму 72, ён прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта і адзін з самых вядомых фізікаў у свеце. У 2015 на экраны выйшаў фільм «Тэорыя ўсяго», прысвечаны жыццю Стывена. «Наша Ніва» прапануе 11 цікавых цытатаў навукоўцы.

Пра інваліднасць

Мая парада для ўсіх людзей з абмежаванымі магчымасцямі - сканцэнтравацца на тым, што вы па-ранейшаму можаце рабіць добра. Не станавіцеся абмежаванымі духам.

Аб прыярытэтах

Мая мэта простая - зразумець, чаму Сусвет такі, які ёсць, і чаму ён існуе наогул.

Пра наканаванасць

Я заўважыў, што нават людзі, якія сцвярджаюць што ўсё перадвызначана і мы не можам ні на што ўплываць, глядзяць па баках перад тым, як перайсці дарогу. 

Пра гумар

Жыццё было б трагічным, калі б не было смешным.

Пра свой IQ

Я не ведаю, які ў мяне IQ. Людзі, якія ім хваляцца, — лузэры.

Пра што ён думае кожны дзень

Жанчыны. Яны абсалютная загадка.

Тры парады сваім дзецям

Першае — не забывайце глядзець на зоркі, а не ўніз на свае ногі. Па-другое, ніколі не адмаўляйцеся ад працы. Праца дае сэнс і мэту, жыццё без яе пустое. І апошняе — калі вы дастаткова ўдачлівыя, каб знайсці каханне, памятайце, што яно ёсць, і не кідайце яго.

Пра тое, чаму ён піша для шырокай аўдыторыі

Я прыклаў шмат намаганняў, каб напісаць «Кароткую гісторыю часу», калі я быў у крытычным стане з пнеўманіяй», бо, я думаў, гэта важна для навукоўцаў, каб растлумачыць маю працу, асабліва ў касмалогіі. Цяпер гэта дае многія адказы на пытанні, якія раней задаваліся рэлігіі.

Пра вартасць тэорыі Струнаў

Калі мы зразумеем тэорыю Струнаў, мы будзем ведаць, як пачаўся Сусвет. Гэта не паўплывае моцна на тое, як мы жывем, але мы зразумеем, адкуль мы прыйшлі і чаго мы можам чакаць.

Пра ўласнае здароўе

Калі ў мяне выявілі бакавы аміатрафічны склероз (у фонд барацьбы з менавіта гэтай хваробай збіралі грошы ўдзельнікі сусветнага флэшбоку з абліваннем халоднай вадой у 2014) лекары давалі мне 2 гады. Цяпер, праз 45 год, я адчуваю сабе вельмі добра. 

Пра Бога

Бог можа і існуе, але навука можа патлумачыць Сусвет і не мае патрэбы ў «стваральніку».

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў11

Коміку Нурлану Сабураву забаранілі ўезд у Расію на 50 гадоў8

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай102

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць