Эканоміка11

Беларусь упершыню наведае прэзідэнт ЕБРР

Прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Сума Чакрабарці наведае Мінск 17—18 лютага. Гэта будзе першы візіт кіраўніка ЕБРР у Беларусь.

Як паведаміў старшы саветнік банка Антон Усаў, запланаваныя сустрэчы Сумы Чакрабарці з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, міністрамі эканомікі і замежных спраў.

Паводле слоў Усава, падчас візіту будуць абмяркоўвацца пытанні магчымага пашырэння супрацоўніцтва Беларусі і ЕБРР. Апрача таго, Сума Чакрабарці плануе наведаць завод па вытворчасці рухомага саставу кампаніі «Штадлер» у Фаніпалі — гэты праект рэалізуецца пры ўдзеле ЕБРР. 

У прэзідэнта Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця таксама запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый і дыпламатычнага корпуса. 

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця — міжнародная фінансавая арганізацыя са штаб-кватэрай у Лондане, створаная для падтрымкі трансфармацыі эканомікі ў дзяржавах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. ЕБРР пачаў дзейнічаць у красавіку 1991 года.

Асноўныя акцыянеры банка — ЗША, краіны Еўрапейскага саюза, Японія. Беларусь з'яўляецца паўнапраўным членам ЕБРР з 1992 года. З 1994 года ў краіне адкрытае пастаяннае прадстаўніцтва банка. 31 сакавіка 2014 года адбылося афіцыйнае адкрыццё новага офіса банка ў Мінску.

За час сваёй дзейнасці ў Беларусі ЕБРР браў удзел у рэалізацыі 66 праектаў. Сумарны аб'ём прыцягнутых інвестыцый ацэньваецца ў 1 млрд 502,4 млн. еўра.

Рэсурсы ЕБРР, што выдзяляюцца Беларусі, накіроўваюцца на развіццё малога і сярэдняга бізнесу. У 2014 годзе ЕБРР разлічваў укласці ў эканоміку Беларусі прыкладна 220 млн. еўра.

Апошнім часам сумесна з ЕБРР у Беларусі пачатыя некалькі знакавых інвестыцыйных праектаў у сферы дрэваапрацоўкі (завод «Кронаспан»), вытворчасці напояў (піваварні «Хайнекен») і рухомага саставу (ААТ «Штадлер Мінск»).

Ход і перспектывы ажыццяўлення Стратэгіі ЕБРР для Рэспублікі Беларусь, рэалізацыя наяўных і новых інвестыцыйных праектаў былі абмеркаваныя ў межах кансультатыўнага візіту ў Мінск прадстаўнікоў савета дырэктараў ЕБРР, які прайшоў 22—26 верасня 2014 года.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа28

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам10

«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу26

Ва ўкраінскі палон трапілі яшчэ трое грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Усе яны былі судзімыя3

Дуліна назвала артыкул Лойкі «пляўком у твар»55

«Калі былыя сілавікі трапляюць за краты, яны ўспамінаюць правы чалавека»: Максім Вінярскі пра сваё зняволенне і салідарнасць беларусаў1

Торба Мікалая Статкевіча прыехала ў Вільню, а ён застаўся без нічога1

У Глыбоцкай калоніі адмовіліся казаць, дзе Статкевіч3

Канапацкая прысутнічала на сустрэчы Лукашэнкі з ідэалагічным актывам9

У Мінску 86‑гадовая кіроўца на «Запарожцы» збіла 89‑гадовую жанчыну на пераходзе і паехала. Зараз яе будуць судзіць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа28

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць