Грамадства

Журналістку Ларысу Шчыракову з Гомеля аштрафавалі на 3,6 млн рублёў

Суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля (суддзя Віктар Казачок) 12 сакавіка прыняў рашэнне аштрафаваць сябру ГА «БАЖ», незалежную журналістку Ларысу Шчыракову за парушэнне арт. 22. 9 ч.2 КаАП на 20 базавых велічыняў (3 млн 600 тыс. рублёў).

Падставай для завядзення справы стаў тэлесюжэт на тэлеканале «Белсат» з апытаннем гомельскіх прадпрымальнікаў. На думку міліцыі, Ларыса Шчыракова падрыхтавала гэты сюжэт для замежнага СМІ, не маючы акрэдытацыі на працу ў Беларусі. Пратакол на журналістку склаў 8 сакавіка начальнік аддзела аховы правапарадку Цэнтральнага РАУС, падпалкоўнік Юрый Панін.

На рахунку журналісткі – яшчэ два аналагічныя адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя 10 сакавіка УУС г. Рэчыцы (Гомельская вобл.). Магчыма, яны ўжо накіраваныя ў суд. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы64

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Украіны дэталі прызначэння новага спецпасланніка ў Беларусі2

Барысту ў Мінску засталі за незвычайным заняткам2

Топавага кітайскага генерала вінавацяць у перадачы ядзерных сакрэтаў ЗША3

Маргарыта Сіманьян упершыню пасля хіміятэрапіі паказала сябе без парыка9

Удзельнічаў у парадзе, а цяпер экстрэміст. За палітыку асудзілі мазырчука2

Генадзь Коршунаў стварыў новую даследчую ініцыятыву — Беларуская сацыялагічная група3

Зніклы 15‑гадовы падлетак мог сысці праз тэлефон4

Мінскі майстар парэкамендаваў берагчы гарызонтаўскія ноўтбукі. Бо ноўт у кітайцаў «скралі», а запчасткі да яго не завезлі2

Абама і Клінтан заклікалі амерыканцаў выходзіць на пратэсты супраць палітыкі Трампа26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы64

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць