Сёньня апоўдні каля Кастрычніцкай плошчы за Палацам Рэспублікі зьявілася некалькі спэцназаўскіх машынаў і аўтобусаў. Спэцназ чакаў чарговай акцыі прадпрымальнікаў.
Па ўсім, праваахоўныя органы рыхтаваліся да чарговай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Але тыя пратэставаць не прыйшлі. Хутчэй за ўсё, такім чынам улады адрэагавалі на адзін з выступаў падчас прадпрымальніцкага мітынгу 21 студзеня.
Тады прагучаў заклік выйсці на Кастрычніцкую плошчу 28 студзеня а 12‑й гадзіне. Але потым прадпрымальнікі ўсё перайгралі і спыніліся на даце 18 лютага.
Cупрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкаму Яўген Сачак у інтэрв’ю Рацыі заявіў, што прысутнасць праваахоўнікаў і спецтэхнікі абумоўлена «службовай неабходнасцю».
Каментары