Эканоміка1616

Заробкі беларускіх праграмістаў адны з самых высокіх ва Усходняй Еўропе

Заробкі праграмістаў у Беларусі сёння вышэй, чым у шэрагу краін Усходняй Еўропы. Пра гэта заявіў дырэктар дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій» Валерый Цапкала падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

park.by

Валерый Цапкала растлумачыў, што ўзровень заработнай платы залежыць ад попыту і прапановы. «Попыт нараджае прапанову, і завышаныя зарплаты — гэта як раз вынік попыту на беларускіх праграмістаў», — адзначыў ён.

Па словах дырэктара ПВТ, сёння зарплаты беларускіх праграмістаў вышэйшыя, чым у іх калегаў у Чэхіі, Польшчы, Венгрыі і шэрагу іншых краін Усходняй Еўропы.

Нагадаем, у гэтым годзе для ПВТ планавалі ў тры разы павялічыць ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама падняць з 9 да 10% стаўку падаходнага падатку для рэзідэнтаў ПВТ. Аднак ПВТ удалося адстаяць льготныя адлічэнні ў ФСАН.

Паводле звестак Белстата, у студзені сярэдні заробак у тых, чыя дзейнасць звязана з вылічальнай тэхнікай, склаў крыху больш за 23 млн рублёў, у Мінску гэты паказчык перавысіў 24,6 млн рублёў.

Кажучы пра перспектывы росту заробкаў у гэтай сферы, Валерый Цапкала адзначыў, што гэта магчыма ў выпадку, калі будуць узнікаць прадуктавыя кампаніі (не тыя, якія проста аказваюць паслугу, а распрацоўваюць свае прадукты). «Калі гэты прадукт з'яўляецца камерцыйна вельмі паспяховым, то кампанія, вядома, можа сабе дазволіць плаціць вельмі высокія зарплаты», — растлумачыў свой пункт гледжання дырэктар ПВТ.

Каментары16

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

«Два разы штурхнеш — і катаешся хвілін 15!». Гарадзенец ператварыў легкавік у незвычайныя арэлі

Насамрэч кот, які трыумфальна зняўся ў латвійскім мультфільме «Плынь», цёмна-шэры, а не чорны5

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →