Улада108108

Кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі можа стаць жанчына

У 2015 годзе ўпершыню ў гісторыі кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі можа стаць жанчына. У палітычных асяродках разглядалася кандыдатура намесніцы старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім, але кампанія «Гавары праўду» схіляецца да іншага выбару — сваёй актывісткі Таццяны Караткевіч.

Менавіта яна, паводле звестак інтэрнэт-газеты «Салідарнасць», і стане нечаканым кандыдатам ад кааліцыі «Народны рэферэндум».

У інтэрв'ю радыё «Свабода» Таццяна Караткевіч пацвердзіла, што яе імя фігуруе ў спісе магчымых кандыдатаў. «Калі мне давераць, то я гатовая стаць адзіным кандыдатам», — сказала яна, але ўстрымалася ад далейшых каментароў да канца перамоў унутры кааліцыі. 

Караткевіч скончыла псіхалогію ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. 11 гадоў працавала выкладчыкам псіхалогіі ва ўніверсітэтах. Была таксама загадчыцай аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна Мінска.

У «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч з 2010 года. Займалася там пераважна мясцовымі праблемамі жыхароў Мінска, спрабавала балатавацца ў Мінскі гарсавет. Акрамя «Гавары праўду!», Караткевіч уваходзіць у Сацыял-дэмакратычную партыю «Грамада».

Яна замужам, мае дзіця.

Заангажаваны ў палітычныя працэсы сацыёлаг, які прасіў не называць яго, ахарактарызаваў «Нашай Ніве» Караткевіч як «пазітыўнага чалавека з высокім інтэлектуальным патэнцыялам». Аднак яна зусім невядомая грамадству, нават палітычным актывістам, дадаў ён. У той жа час тэарэтычна жанчына як альтэрнатыва Аляксандру Лукашэнку мае патэнцыял аб'яднаць пратэставыя галасы.

Акрамя Караткевіч, ад апазіцыі на выбары, імаверна, пойдзе даўні праціўнік Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Яны могуць вызначыць, хто з іх стане адзіным кандыдатам, або іншую супольную тактыку пазней.

Апытанка

Каментары108

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні24

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве знайшлі павешаным былога кіраўніка тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева», праз які вылятаў у свой апошні палёт Прыгожын7

Чатыры сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі: эксперты ацанілі імавернасць кожнага з іх 22

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва26

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі20

Адна на 15 мільёнаў цяжарнасцей. У Аўстраліі нарадзіліся рэдкія аднаяйцавыя чацвярняты6

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

Былы зяць Шэймана мае ДНЖ у Літве. А якія бізнэсы ён вядзе?13

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні24

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць