Грамадства

ВУП Беларусі ў 2007 годзе ўзрос на 8,2%

Такія зьвесткі паведаміў прэм’ер‑міністар Сяргей Сідорскі на пасяджэньні калегіі Міністэрства фінансаў.

Тэмп росту ВУП Беларусі ў 2007 годзе склаў 108,2%. Такія ўдакладнёныя звесткі паведаміў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 30 студзеня на пасяджэнні калегіі Міністэрства фінансаў.

Раней Міністэрства статыстыкі і аналізу ацэньвала рост ВУП у 2007 годзе на ўзроўні 8,1%.

Выступаючы на пасяджэнні калегіі, С.Сідорскі таксама зазначыў, што прамысловая вытворчасць летась узрасла на 8,5%, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павялічыліся на 15%. Найважнейшыя параметры бюджэту Беларусі выкананы.

У цэлым 2007 год, паводле слоў кіраўніка ўрада, быў паспяховым для фінансавай сістэмы, хаця і вельмі цяжкім з прычыны змененых умоў знешняга гандлю. Апрача таго, адбылося падзенне долара на сусветных фінансавых рынках, працягваецца фінансавы крызіс на азіяцкіх рынках.

У адпаведнасці з асноўнымі мэтавымі паказчыкамі прагнозу сацыяльна‑эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год тэмп росту ВУП краіны сёлета павінен скласці 111% да ўзроўню 2007‑га.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага6

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Беларусі па футболе раздаў падарункі дзецям з акупаваных тэрыторый Украіны4

У Мінску злодзей ехаў па аб’яве прадаваць скрадзены тэлефон, але ў аўтобусе сустрэў яго гаспадара1

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна7

Вучэнні стратэгічных ядзерных сіл, што пачала Расія, — найбуйнейшыя ў гісторыі4

У ЗША паказалі першую мадэль смартфона ад сям’і Трампа — з няправільным сцягам ЗША3

На выбарах у Каардынацыйную раду не змаглі прагаласаваць тры працэнты5

Латушка, Курэйчык, Пракопчык, Краўцоў. Поўны спіс тых, хто трапіў у Каардынацыйную раду49

Вынесены прысуд маладой маці, якая скалечыла сваё дзіця4

У Польшчы змянілі падыход да выдачы ўцякацтва для адной групы беларусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага6

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць