Улада11

Гарадзенцаў высяляюць з цэнтру

Жыхароў двух дамоў у цэнтры Горадні высяляюць у старое жытло.

Жыхароў двух старых дамоў у цэнтры Горадні высяляюць, каб пашырыць будоўлю. Фірма «Кансэнт» будуе побач кватэры «бізнэс‑клясы». Людзі абураныя, што іх высяляюць у старое жытло, а элітныя кватэры прадаюць па 950‑1300 даляраў за квадратны мэтар.

Карэспандэнт: «У Горадні ўзьнікла канфліктная сытуацыя: фірма «Кансэнт» будуе вялікі дом з элітным жыльлём, як было абвешчана. На месцы будоўлі былі зруйнаваныя некалькі старых дамоў, і цяпер будаўнікам спатрэбілася разбурыць яшчэ два, яны на вуліцы Антонава, 4а і 4б»

.

Жыхар: «Я ўсе свае сорак сем гадоў тут жыву, з 1961 году, на другім паверсе, на першым — мая маці, ёй 81 год. Яны спачатку хочуць мяне выселіць, а куды маці пашлюць — без паняцьця, а хто яе даглядаць будзе?»

Карэспандэнт: «Хто гэта высяляе — фірма «Кансэнт» ці ўлады?»

Другі жыхар: «Фірма «Кансэнт», што за нашым домам свой будуе».

Першы жыхар: «Прыйшлі і адразу ў суд, на мяне ідзе разбор зь верасьня. Нам прапануюць «бамжатнік»: адзінаццаць тысяч кошт кватэры той, уяўляеце?»

Жыхарка: «У гэтай фірмы зусім няправільныя мэтады работы зь беларускім народам, мы засталіся бяспраўныя. Калі гарвыканкам бурыць у цэнтральнай частцы гораду дамы на Савецкай, на Гарнавых, на Даватара, то людзям даюць новыя кватэры ў новых дамах. А нам вельмі не пашанцавала зь фірмай, якая ўціскае нашыя правы і глядзіць толькі свае камэрцыйныя інтарэсы».

Карэспандэнт: «Скажыце, а вас таксама праз суд высяляюць?»

Другая жыхарка: «Так, таксама гэтак высяляюць, і, як казала суседка, вельмі крыўдна праз тое, што нашыя беларускія ўлады не абараняюць свайго народу, нашых правоў. Мы кінутыя людзі і наймаць адвакатаў ня можам, і на якой падставе павінны гэта рабіць?»

Першая жыхарка: «Прададзена беларуская зямля разам з народам. Вельмі крыўдна, што яны гатовыя зьнесьці дамы, не цікавячыся, дзе мы будзем жыць. Гэта ўсё, што ў нас ёсьць. У нас тут пятае пакаленьне пачынае гадавацца ў гэтых дамах. У нас карані ў гэтую зямлю ўрасьлі».

Фірма «Кансэнт» была заснаваная ў 1993 годзе як расейска‑беларуская, а сёньня называецца проста сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасьцю «Кансэнт». Тым ня менш у размове з нашым карэспандэнтам жыхары, якіх высяляюць, называлі фірму проста «расейскай». Ён пацікавіўся, што думаюць наконт змаганьня жыхароў за свае кватэры ў самім «Кансэнце». Яму адказалі, што пакуль нічога невядома і ўсё можа зьмяніцца пасьля размовы ў старшыні аблвыканкаму Саўчанкі.

Паводле: Сяргей Астраўцоў, Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Жыхароў вуліцы Маркса выселяць на ўскраіны

Каментары1

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Новая мадэль GPT-6 Astra проста ўзяла і прайшла ўсе 48 узроўняў капчы «Я не робат»2

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць