Свет

Прафсаюз работнікаў ЕГУ спадзяецца «перазапусціць працэс перамоў» з адміністрацыяй ВНУ

Старшыня прафсаюза работнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ, Вільнюс) Канстанцін Ткачоў выказаў надзею «перазапусціць працэс перамоў» з адміністрацыяй ВНУ. Пра гэта ён заявіў, каментуючы прызначэнне амерыканскага прафесара Дэвіда Поліка на пасаду рэктара ЕГУ.

Дагэтуль, паводле слоў Ткачова, працоўныя адносіны з шэрагам выкладчыкаў не прыведзеныя ў адпаведнасць з літоўскім заканадаўствам, нягледзячы на запэўніванні адміністрацыі. Так, у ЕГУ няма калектыўнага дагавора, «наяўнасць якога, з улікам асаблівасцяў універсітэта, была б важнай для супрацоўнікаў», адзначыў старшыня прафсаюза. 

Разам з тым ён сумняваецца, што гэта магчыма, бо ў кіраўніцтве засталіся людзі, якія не ішлі на прапановы аб дыялогу на працягу некалькіх гадоў. Прафсаюз асцерагаецца далейшых скарачэнняў выкладчыкаў. «Наколькі нам вядома, частка праграм будзе закрытая або перафарматаваная», – сказаў Ткачоў. 

Ён паведаміў, што члены прафсаюза плануюць прааналізаваць прызначэнні Поліка на адпаведнасць статутным дакументам ЕГУ. Ёсць меркаванні, што працэс выбару не адпавядаў ім, дадаў Ткачоў.

Прафсаюз таксама мае намер звярнуцца да кантралёра па акадэмічнай этыцы і працэдурах Літвы, да якога раней ужо звяртаўся ў сувязі з масавымі звальненнямі выкладчыкаў ЕГУ у пачатку гэтага навучальнага года. Тады кантралёр зафіксаваў некалькі фактаў парушэння статутных працэдур.

Ткачоў паведаміў, што пасля масавых звальненняў прафсаюз звяртаўся ў Працоўную інспекцыю Літвы, але яна адмовілася падтрымаць скаргу, і цяпер у адміністрацыйным судзе Вільнюса разглядаецца скарга на рашэнне Працоўнай інспекцыі. Прафсаюз таксама плануе звяртацца ў суд на ЕГУ ў сувязі ва звальненнямі выкладчыкаў. 

Датэрмінова звольнены з ВНУ прафесар Павел Церашковіч, былы старшыня сената ЕГУ, выказаў БелаПАН меркаванне, што надзеі на Поліка як кіраўніка няма. 

«Мне здаецца, што Полік не самастойная фігура, – сказаў Церашковіч. – Ва ўніверсітэце застануцца ўсе праблемы, якія і былі. Дэкларуецца ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў у прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў у сувязі з тым, што яны будуць прадстаўленыя ў кіруючым савеце. Аднак невядома, якім менавіта чынам яны будуць удзельнічаць –– у якасці назіральнікаў або прадстаўнікоў з паўнавартасным правам голасу. Баюся, рашэнні будуць прымацца як і раней – трыма-чатырма людзьмі за зачыненымі дзвярыма. Універсітэт застаецца ў самаізаляцыі ад беларускай грамадзянскай супольнасці, ад чаго прайграюць усе. Донары лічаць за лепшае заплюшчваць на гэта вочы». 

Церашковіч лічыць, што заява кіруючага савета аб захаванні беларускага развіцця ЕГУ не больш як дэкларацыя. «На мой погляд, з такім кіраўніцтвам праект сябе вычарпаў. Людзі многія гады засядаюць у кіруючым савеце, але не адказваюць дзеяннямі на сітуацыю крызісу», – сказаў прафесар. 

«Мне страшна шкада студэнтаў у гэтай сітуацыі, але яны змаглі ўбачыць на справе ўзровень цынізму ў тых людзей, якія размахваюць сцягамі і гавораць, што змагаюцца за дэмакратыю, акадэмічныя свабоды і іншае», – рэзюмаваў былы выкладчык ЕГУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза5

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў4

«Дзеці як пабітыя сабакі». Беларуска не можа вярнуць сыноў, якіх былы муж таемна вывез у Луганск5

У Гродне будуюць шматпавярховік, якому могуць пазайздросціць мінчукі8

Маск: Гарады на Месяцы з'явяцца на працягу 10 гадоў, на Марсе — праз некалькі дзесяцігоддзяў4

Мужчына выжыў пасля жудаснага нападу акулы на Карыбах. Ён падзяліўся, што з ім было1

Расеец, які дапамагаў у замаху на генерала ГРУ Аляксеева, працаваў у звязанай з ФСБ кампаніі3

У Пінску дзяўчына зняла абутак на ўваходзе ў кавярню, каб не запэцкаць вымытую падлогу16

«Гэта жорсткі эксперымент». Кур'ер даставіў мінчанцы букет у дзень нараджэння, а праз 10 хвілін забраў яго13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза5

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць