Культура1717

Аляксей Хлястоў: Шануйма родную беларускую мову

Сьпяваць па‑беларуску становіцца сапраўды модна. Пацьвердзіў гэта адзін з самых пасьпяховых айчынных поп‑сьпевакоў Аляксей Хлястоў.

Спяваць па‑беларуску становіцца сапраўдны модна. Пацвердзіў гэта адзін з самых паспяховых айчынных поп‑спевакоў Аляксей Хлястоў.

Якраз 1 лютага ён прэзентаваў інтэрнэт‑сінгл, у які ўвайшла новая кампазіцыя ў яго выкананні пад назвай «Погляд дзявочы». У дзень яе выхаду выканаўца пагадзіўся прэзентаваць гэты твор на Радыё Рацыя, а таксама распавёў пра сваё стаўленне да сённяшнага музычнага фармату і пра планы запісаць адну з кампазіцый гурта «Нейра дзюбель».

« Я жыву ў сваёй краіне, якая завецца Беларусь. Раней не сустракалася песня па‑беларуску, якая бы мне падыйшла. І вось нарэшце яна з’явілася», — кажа пра новы сінгл Аляксей Хлястоў.

Аўтар песні «Погляд дзявочы» Уладзімір Кур’ян пагадзіўся аддаць на бясплатнай аснове свой твор Аляксею Хлястову. Цікава, што раней яе выконваў Якаў Навуменка.

Цяпер беларускамоўных песень у эфіры беларускіх FM‑станцый зусім няшмат, няглядзячы на існуючую квоту ў 75 працэнтаў беларускай музыкі. Але музычныя рэдактары аддаюць перавагу іншым творам, бо лічаць саму мову выканання — нефарматнай. Згаджаецца з гэтым і Аляксей Хлястоў, але кажа, што сітуацыя ў гэтым кірунку пакрысе выпраўляецца.

‑ Зараз з’яўляюцца праграмы пра беларускамоўную музыку шмат на якіх радыёстанцыях. І я думаю, што гэта першы крок да папулярызацыі нашай культуры. Мы не павінны забывацца на сваю родную мову, спяваць на ёй і размаўляць.

У інтэрв’ю Рацыі Аляксей Хлястоў пацвердзіў свой намер удзельнічаць у трыб’юце беларускай рок‑зоркі — гурта «Нейра дзюбель». Зараз, як жартуе спявак, засядае невялічкі кансіліум тых людзей, з якімі ён працуе — каб абраць твор «дзюбелей» для Хлястова. Самому ж Аляксею надта даспадобы песня Аляксандра Куллінковіча «Пераехала камбайнам».

‑ Песня прыкольная і бесшабашная.

Дарэчы, у гіт-параду Тузіну Гітоў песьня "Погляд дзявочы" трапіць у наступным туры.

Сяргей Будкін, Радыё Рацыя

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча17

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя2

Пасярэдзіне ракі — трава. Сож у Гомелі таксама моцна абмялеў1

Моцныя дажджы ў Бразіліі прарочаць дэфіцыт якаснай кавы-арабікі3

Мужчына з перапою прачнуўся ў разгромленай кватэры і пайшоў у міліцыю1

Пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў Кыргызстане

Дзве 109‑гадовыя жанчыны пазнаёміліся ў 23 і сябруюць дагэтуль2

Хто ведае больш — той абаронены. Калі вы цэніце працу «НН», падтрымайце нас праз Патрэон5

Птушкай года 2027 года стала шчурка-пчалаедка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча17

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць