Былая гендырэктар тэхналагічнай кампаніі Hewlett-Packard (HP) Карлі Фіярына заявіла пра свой намер змагацца за пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

«Так, я збіраюся балатавацца на пасаду прэзідэнта. Я лічу, што я найлепшы кандыдат на гэтую пасаду, бо ведаю, як насамрэч працуе эканоміка. Я разумею свет, людзей у ім, і як свет працуе», — заявіла Фіярына ў эфіры праграмы «Добрай раніцы, Амерыка» на тэлеканале ABC News.
Карлі Фіярына стала першай жанчынай-кандыдатам ад рэспубліканскай партыі.
Да цяперашняга часу пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты ад рэспубліканцаў абвясцілі сенатары Тэд Круз, Марка Рубіа і Рэнд Пол.
Ад Дэмакратычнай партыі заявіла пра ўдзел у выбарах Хілары Клінтан.
Каментары