Здарэнні44

Муж спявачкі Жасмін арыштаваны па падазрэнні ў крадзяжы 700 мільёнаў даляраў з малдаўскіх банкаў

Ілан Шор меў цесныя сувязі з малдаўскімі палітыкамі, а ягоная жонка Жасмін спявала. Фота aquarelle.md.

Вядомы ў Малдове бізнэсовец, муж расійскай спявачкі Жасмін Ілан Шор змешчаны пад хатні арышт на 30 сутак у сувязі з расследаваннем справы аб вывадзе з краіны буйной сумы грошай. Ён праходзіць па справе Banca de Economii, якую расследуе Нацыянальны антыкарупцыйны цэнтр краіны.

Перад апошнімі парламенцкімі выбарамі з краіны было выведзена 11 мільярдаў лееў (каля 700 млн даляраў). Па замове ўрада Малдавіі было праведзена расследаванне. У справаздачы міжнароднага дэтэктыўнага агенцтва Kroll фігуравала імя Шора, які займаў пасаду старшыні кіраўнічай рады Banca de Economii (былы «Ашчадны банк» краіны). У дакладзе паведамлялася аб транзакцыях ў малдаўскіх банках акцый Banca de Economii, Unibank і Banca Sociala (Сацбанк), адным з акцыянераў якіх і ёсць Шор.

Жонка Шора, спявачка Жасмін, бароніць свайго чалавека. «Мне з цяжкасцю верыцца ў тое, што адбываецца… Мой муж паважаны чалавек і паспяховы прадпрымальнік, мецэнат, актыўна падтрымлівае спорт і мастацтва ў Малдове, заснавальнік дабрачыннага фонду, які дапамог і падтрымаў у цяжкую хвіліну дзясяткі сем'яў і сотні людзей, а галоўнае — ён любячы, добры бацька і муж», — напісала яна ў сябе ў Фэйсбуку.

28-гадовы Шор нарадзіўся ў Тэль-Авіве (Ізраіль), але вырас у Малдове і там успадкаваў багаты бізнэс свайго бацькі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей4

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне71

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць