Свет22

Лаўроў падарыў Керы бульбу, памідоры і футболку

У сочынскай рэзідэнцыі «Бачароў ручай» праходзіць сустрэча прэзідэнта Расіі і дзяржсакратара ЗША Джона Керы. На сустрэчы прысутнічае кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў. Гэта першы візіт Керы ў Расію з моманту пачатку вайны ва Украіне.

Як чакаецца, прадстаўнікі ЗША і Расіі абмяркуюць шэраг міжнародных праблем, у тым ліку сітуацыю ў Іране і Сірыі. «Гэтая паездка — частка нашых пастаянных намаганняў для падтрымання прамой сувязі з высокапастаўленымі расійскімі чыноўнікамі», — адзначылі ў Белым доме.

Раней кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з Керы ў Сочы паднёс яму ў якасці падарунка краснадарскія памідоры і бульбу, паведаміла намеснік кіраўніка дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Марыя Захарава.

«Лаўроў падарыў Керы краснадарскія памідоры і бульбу, якая знаходзіцца ў далёкіх роднасных сувязях з той, якую ў свой час яму прывёз амерыканскі калега», — напісала Захарава на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Паводле яе слоў, Кэры таксама атрымаў у падарунак ад Лаўрова футболку з сімволікай Перамогі.

У сваю чаргу, кіраўнік дзяржаўнага дэпартамента падарыў расейскаму калегу спіс цытат расійскіх СМІ, якія, на яго погляд, не адлюстроўваюць рэальны патэнцыял маштабных расейска-амерыканскіх адносін, дадала Захарава.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць