Свет

Выбары прэзідэнта Латвіі прызначаныя на 3 чэрвеня

Прэзідэнта, які выконвае прадстаўнічыя функцыі, абірае парламент і 

З прычыны пагаршэння адносін ЕС і Расіі значна выраслі шанцы ў міністра абароны Райманда Веёніса, якога падтрымлівае кіроўная кааліцыя, Delfi.lv

Партыі дамовіліся правесці выбары прэзідэнта Латвіі 3 чэрвеня на спецыяльна скліканым для гэтага пазачарговым пасяджэнні Сейма.

Праўленне Саюза «зялёных» і сялян 11 мая вырашыла вылучыць кандыдатам у прэзідэнты Латвіі міністра абароны Райманда Веёніса, іх падтрымала партыя «Адзінства», што ўваходзіць у кіроўную кааліцыю.

Выступаючы 14 мая Веёніс заявіў, што ў цяперашніх геапалітычных умовах новаму прэзідэнту Латвіі прыйдзецца таксама вырашаць пытанні аб умацаванні знешняй і ўнутранай бяспекі краіны. Таму першая асоба дзяржавы павінна разбірацца ў пытаннях бяспекі.

Таксама ён адзначыў, што імідж прэзідэнта сярод насельніцтва грае важную ролю. «Мы зацыкліліся на тым, што яму трэба прадстаўляць сваю краіну за мяжой, аднак гэта толькі адна з функцый, якія кіраўнік дзяржавы павінен выконваць», — растлумачыў міністр абароны. На яго думку, унутраныя пытанні трэба вырашаць па трох асноўных напрамках: нацыянальнае адзінства, нацыянальная самасвядомасць і патрыятызм. Таксама ён адзначыў «важнасць сацыяльнай справядлівасці».

Апазіцыйныя партыі «Латвіі — ад сэрца» і Аб'яднанне рэгіёнаў Латвіі назвалі сваімі кандыдатамі ў прэзідэнты адпаведна дэпутатаў Сейма Гунара Кутрыса і Марціньша Бондарса.

Найбуйнейшая апазіцыйная парламенцкая фракцыя партыі «Згода» ў сераду вылучыла кандыдатам на пасаду прэзідэнта Латвіі дэпутата Сейма Сяргея Далгаполава. Нацаб'яднанне — суддзю Еўрапейскага суда Эгіла Левітса.

Афіцыйнае вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты пачнецца 19 мая і скончыцца 24 мая.

Сённяшні прэзідэнт Андрыс Берзіньш прыняў рашэнне не вылучацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць