Вечарам 14 мая выратавальнікам давялося выязджаць на дапамогу студэнту, які залез высока на дрэва зняць ката, але ўжо не змог спусціцца назад.
Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся прыкладна ў 20.50 ля шматпавярховіка па вуліцы Варанянскага ў Мінску.
Ратавальнікі з дапамогай лесвіцы знялі з дрэва на ўзроўні вышыні трэцяга паверха 19-гадовага хлопца. Выствелілася, што студэнт-першакурснік БДТУ адправіўся туды для выратавання ката.
Хлопца спусцілі з дрэва, пра лёс ката нічога не паведамляецца.
Каментары