Грамадства

У Мінпрацы расказалі пра нюансы працы ў выходныя і святы

Прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны адказала на самыя папулярныя пытанні пра працу ў выходныя і святочныя дні.

У Мінпрацы патлумачылі, ці мае права наймальнік прыцягваць работнікаў да працы ў выходныя і святочныя дні. Згодна з Працоўным кодэксам, праца ў дзяржаўныя святы і непрацоўныя дні забароненая, аднак існуюць выключэнні.

Прыцягненне да працы ў выходны дзень павінна афармляцца загадам (распараджэннем) наймальніка, у якім павінны быць указаныя ўмовы кампенсацыі. За кожную гадзіну працы ў святочныя і выходныя дні прадугледжана даплата. Пры здзельнай аплаце працы яна не можа быць ніжэй за ўстаноўленыя здзельныя расцэнкі, а пры пагадзіннай — не ніжэй за гадзінныя тарыфныя стаўкі (аклады).

Аднак існуюць пэўныя абмежаванні па частаце прыцягнення да працы ў выходныя. Заканадаўствам устаноўлена, што на працягу ўсяго каляндарнага года работнік можа быць заняты не больш як у 12 выходных дзён.

Пераносы працоўнага часу ўстанаўліваюцца ўрадам і з’яўляюцца абавязковымі. Яны датычацца толькі работнікаў з пяцідзённым рабочым тыднем, дзе выходныя прыпадаюць на суботу і нядзелю. Работнік не мае права адмовіцца ад пераносу рабочага дня. Акрамя таго, з святочнага непрацоўнага дня нельга афармляць працоўны адпачынак.

У Мінпрацы таксама растлумачылі, ці трэба адпрацоўваць перанос рабочых дзён, калі работнік знаходзіўся ў адпачынку або на бальнічным. Калі перанесены дзень не мог быць рабочым з-за адпачынку, то адпрацоўваць яго ў суботу не патрабуецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ18

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

Лукашэнка сцвярджае, што да перамоўнага працэсу па Украіне далучылі Беларусь10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ18

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць