Культура55

«Ведзьмака» абвінавацілі ў сэксізме і расізме

Чаму ў фэнтэзійным сярэднявеччы Анджэя Сапкоўскага няма чорных, але б’юць жанчын?

Скрыншот відэагульні The Witcher 3: Wild Hunt

Відэагульня The Witcher 3: Wild Hunt па сусвеце серыі раманаў Анджэя Сапкоўскага «Сага пра ведзьмака» атрымала лавіну крытыкі. Усё пачалося з рэцэнзіі Артура Гіса на Polygon, распавядае Kanobu.

Гіс правёў 70 гадзін у «Дзікім паляванні» ды не пабачыў на віртуальных астравах Навіграда, Скрэлінга і Аксенфурта ніводнага чарнаскурага. Затое пабачыў паўголых жаночых персанажаў ды шэраг ворагаў жаночага полу.

«Калі жанчын у The Witcher 3 не забіваюць, то да смешнага сэксуалізуюць, — піша Гіс. — Галізна ўсюды, ўспамінаецца «Гульня тронаў» на HBO. І нават калі яны апранутыя, гераінь ўсё роўна чакае незайздросны лёс».

Ён заўважае, што ў відэагульні можна праз адзенне пабачыць станікі і смочкі. Паводле яго слоў, «ключавыя жаночыя персанажы тут распранаюцца з нагоды і без».

У палеміку з Гісам уступіў праз Twitter Дэніэл Вавра, дырэктар чэшскай студыі Warhorse, што распрацоўвае сваю гульню ў фэнтэзійнай сярэднявечнай Еўропе.

Варва патлумачыў, што сусвет «Ведзьмака» адлюстроўвае сярэднявечную культуру, «фэнтэзійную Польшчу», а ў Польшчы з 1300 па 1500 год задакументавана «толькі тры чорных рабы».

«Ці лічыш ты, што кожны раз, калі мы хочам распавесці гісторыю пра нас саміх, нам трэба дадаваць у яе іншыя культуры, каб не быць расістамі?» — пытае Гіса Варва.

Пра сярэднявечнае стаўленне да жанчын Варва не згадваў.

***

Цыкл раманаў польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага «Сага пра ведзьмака» пачаў выходзіць з 1986 года, апошняя на сёння кніга выйшла ў 2013 годзе. Кнігі распавядаюць пра ведзьмака Геральта, паляўнічага на монстраў, які спрабуе абараніць Цыры, юную княжну разбуранага каралеўства. У адрозненне ад традыцыйнага фэнтэзі, «Вядзьмак» ёсць менш эпічным, больш постмадэрнісцкім, жорсткім і натуралістычным творам.

Па матывах кніг у 2002 годзе выйшаў папулярны польскі тэлесерыял «Вядзьмак» (таксама выдаваўся як тэлефільм). Ён крытыкаваўся пераважна за сцісласць сюжэту ў параўнанні з кнігай і за малабюджэтнасць, але не за сэксізм ці расізм.

Першая відэагульня серыі «Вядзьмак» польскай студыі CD Projekt выйшла ў 2007 годзе, атрымала высокія адзнакі заходніх крытыкаў. Другая частка, «Забойцы каралей» 2011 года, мела яшчэ большую папулярнасць. Трэцяя частка, «Дзікае паляванне», выйдзе 19 мая 2015 года. Усе гульні маюць рэйтынгі «18+» і аналагічныя.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць