Свет55

Парашэнка прыраўняў НКВД да гестапа

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы з прамовай з нагоды Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, назваў ГПУ і НКВД роднаснымі структурамі з гестапа і СС.

«Чума - яна і ёсць чума, незалежна ад таго, карычневая яна ці чырвоная!» - сказаў Парашэнка, наведваючы Нацыянальны гісторыка-мемарыяльны запаведнік «Быкаўнянскія магілы».

Парашэнка нагадаў, што падпісаў закон аб забароне камуністычнай сімволікі, і заклікаў «ачысціць Украіну ад сімвалаў рэжыму, які знішчыў мільёны нявінных людзей».

«Быкаўнянскія магілы - найбольш жывы сведка камуністычнага тэрору, найбольш неабвержны доказ злачынства супраць чалавецтва, такога ж маштабнага, як тыя, што здзейсненыя ў Катыні, Асвенцыме, Бухенвальдзе, Бабіным Яры, на Салаўках. Няўжо не прыйшоў час канчаткова ачысціць Украіну ад сімвалаў рэжыму, які знішчыў мільёны нявінных людзей?!» - сказаў Парашэнка.

У красавіку 2015 Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які забараняе сімволіку нацысцкага і камуністычнага рэжымаў, а таксама закон аб раскрыцці архіваў рэпрэсіўных органаў камуністычнага рэжыму, якія дзейнічалі на тэрыторыі Украіны. Акрамя таго, дэпутаты прызналі Украінскую паўстанцкую армію і Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў барацьбітамі за незалежнасць краіны. Гэтыя законы былі падпісаны Пятром Парашэнкам 15 траўня.

Быкаўнянскія магілы - месца расстрэлу і пахавання тысяч асуджаных у межах Кіева. Пахаванні былі выяўленыя ў 1962 годзе, аднак доўгі час афіцыйная версія абвяшчала, што там пахаваныя ахвяры нацысцкага рэжыму. Толькі ў 1989 годзе ўлада прызнала, што гэта пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны42

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»2

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць