Ён нарадзіўся 3 лістапада 1926 года пры прэзідэнце краіны Казісе Грынюсе, сталеў пры Антанасе Смятоне, пакінуў радзіму пры Сталіне, але вярнуўся ў 1990‑я і стаў прэзідэнтам.

Валдас Адамкус (Вальдэмарас Адамкявічус) нарадзіўся 3 лістапада 1926 года ў Коўне, у сям’і служачых. Яго бацька Ігнас Адамкавічус быў добраахвотнікам барацьбы за незалежнасць Літвы. Ігнас Адамкявічус разам з Казісам Шкірпам 1 студзеня 1929 года ўпершыню вывесіў літоўскі сцяг на вежы Гедыміна ў Вільні.
Валдас Адамкус вучыўся ў гімназіі «Аўшра» ў Коўне. З пачаткам Другой сусветнай вайны ён далучыўся да супраціву. Выдаваў у гімназіі газету «Jaunine, budak» («Моладзь, будзь пільнай!)»
Першапачаткова ў ліпені 1944 года накіраваўся на Захад, але потым вярнуўся і некалькі месяцаў браў удзел у антысавецкім партызанскім руху, у партызанскім атрадзе быў перакладчыкам, увосень 1944 года зноў пакінуў Літву.
Зрабіў навуковую кар'еру ў ЗША, працаваў у новаствораным Агенцтве па ахове навакольнага асяроддзя ЗША. Менавіта гэтая праца адкрыла яму магчымасць зноў наведваць Літву. Як спецыяліст у галіне аховы навакольнага асяроддзя, ён амаль штогод бываў у Савецкім Саюзе і акупаванай Літве, паведамляе LRT.
Браў актыўны ўдзел у жыцці літоўскай дыяспары, быў старшынёй аргкамітэта Сусветных гульняў літоўцаў.
У 1997 годзе аб’явіў пра свой намер вярнуцца ў Літву, атрымаць літоўскае грамадзянства і балатавацца ў прэзідэнты. Заняў другое месца, набраўшы 27,9% галасоў. У другім туры яму ўдалося апярэдзіць фаварыта першага тура Артураса Паўлаўскаса. Лёс выбараў вырашыў разрыў прыкладна ў 14 тысяч галасоў.
У 2003 годзе Адамкус не быў пераабраны, атрымаўшы паразу ад Раландаса Паксаса, але на пазачарговых выбарах у 2004 годзе пасля імпічменту Паксаса быў пераабраны прэзідэнтам Літвы і займаў гэту пасаду да 2009 года. Пры ім Літва ўступіла ў НАТА і ЕС.
Пасля сыходу з пасады прэзідэнта займаўся актыўнай грамадскай і асветніцай дзейнасцю. У чэрвеня 2010 года быў абраны старшынёй Рады Універсітэта Вітаўта Вялікага (VDU). У 2011 годзе ў Коўне была заснаваная Бібліятэка-музей прэзідэнта Валдаса Адамкуса, якая дзейнічае ў форме публічнай установы. У 2022 годзе яму было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Вільні.
Два тыдні таму быў шпіталізаваны ў бальніцу ў Вільні, лячэнне прайшло паспяхова.

Каментары
Але калі параўнаць дасягненні сп. Адамкуса і сп. Пазьняка, то, і дзякуючы гэтаму артыкулу, становіцца зразумелым: чаму апошні пры ўсіх сваіх мінулых заслугах здрабнеў да лідара секты з малазразумелымі метадамі. Асабісты эгаізм і вера ў сваё месіянства ў палітыке толькі шкодзяць агульнай справе.