Грамадства22

Пасольства ЗША ў Мінску пачынае прыём заяў на працяг ці аднаўленне віз

З 1 чэрвеня 2015 года Пасольства ЗША ў Мінску пачне прыём заяў аб працягу дзейных віз і аднаўленні мінулых, якім меней за чатыры гады.

У некаторых выпадках для гэтага заяўнікам не трэба будзе нават прыходзіць на сумоўе ў пасольства.

«Новай працэдурай змогуць скарыстацца тыя, у каго апошняя віза мінула не больш, чым чатыры гады таму, чые адбіткі пальцаў ўжо ёсць у нашай сістэме, і хто будзе звяртацца за візай той жа катэгорыі, гаворыцца ў паведамленні пасольства Злучаных Штатаў.

Для таго, каб палегчыць працэдуру аднаўлення віз тым з вас, каму не трэба будзе прыходзіць на сумоўе, і хто жыве далёка, мы дазволім здаваць дакументы не асабіста, а праз іншых людзей.

Для тлумачэння новай працэдуры мы дадалі новыя старонкі на англійскай і рускай мовах на наш сайт у Інтэрнэце, паведамляе сайт Пасольства ЗША ў Мінску.

Там вы зможаце даведацца, хто можа скарыстацца новай працэдурай і як гэта можна будзе зрабіць. У чацвер 28 мая 2015 г. у 17:00 на нашай старонцы ў Фэйсбуку запланавана прамая лінія з консулам Фрэдам Стэрнам, які адкажа на вашы пытанні аб новай працэдуры, паведамляе Пасольства.

Усе, хто звяртаецца па візы ў Мінску, павінны прытрымлівацца стандартнай працэдуры звароту па візыі, прыведзенай на старонцы пасольства ў Інтэрнэце.

У жніўні мінулага года пасольства таксама пашырыла спіс аказваюцца візавых паслуг, уключыўшы ў яго візы F, M, J і P і аднаўленне большасці катэгорый віз, якія выдаюцца на падставе ухваленай петыцыі.

Усе тыя, хто звяртаецца па візы ў іншых катэгорыях, не згаданых вышэй, павінны будуць, як і раней, звяртацца ў пасольствы ЗША ў суседніх краінах. Пасольства разгледзіць магчымасць пашырэння ў будучыні візавых паслуг у іншых катэгорыях».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім10

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім10

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць