Грамадства22

У адной з беларускіх ВНУ будуць абавязкова вучыць кіраваць аўтамабілем

У адным з беларускіх універсітэтаў вырашылі ўключыць атрыманне пасведчання кіроўцы ў праграму навучання. З такой ініцыятывай выступіла кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ).

Фота ілюстрацыйнае

Ідэю зрабіць навучанне кіраванню аўтамабілем асобнай вучэбнай дысцыплінай прапанаваў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік падчас стратэгічнай нарады, прысвечанай падрыхтоўцы кадраў для ляснога комплексу краіны. Ён заклікаў перагледзець адукацыйныя праграмы, узмацніўшы практычную падрыхтоўку і спецыяльныя прадметы, неабходныя маладым спецыялістам ужо з першых дзён працы.

Каб павысіць мабільнасць і эфектыўнасць выпускнікоў, міністр прапанаваў, каб студэнты заканчвалі ўніверсітэт ужо з пасведчаннем кіроўцы. Кіраўніцтва БДТУ паставіла гэтае пытанне ў прыярытэтныя. У прэс-службе ўстановы паведамілі, што атрыманне правоў плануюць уключыць у навучальныя планы профільных факультэтаў, хоць канкрэтныя тэрміны пакуль не называюцца.

Акрамя таго, з 2026 года лясная гаспадарка і факультэт лясной інжынерыі плануюць перайсці на дуальную форму навучання. Яна прадугледжвае сумяшчэнне вучобы і працы: тэорыя ў ВНУ будзе спалучацца з практычнай дзейнасцю на прадпрыемствах-партнёрах.

Для гэтага навучальныя планы перагледзяць — аб’ём практыкі павялічаць, а дысцыпліны, не звязаныя непасрэдна з прафесіяй, скароцяць. Да распрацоўкі праграм змогуць далучацца і будучыя працадаўцы, каб студэнты набывалі навыкі, запатрабаваныя ў вытворчасці.

Для саміх студэнтаў дуальная сістэма дае дадатковыя перавагі: аплатную практыку, лягчэйшую адаптацыю да працоўнага месца і паступовае ўключэнне ў прафесійнае асяроддзе.

Каментары2

  • drunk
    16.12.2025
    Тэхналагічны каледж
  • ВАВАН
    16.12.2025
    ЧЕМ МЕНЬШЕ "ДОПОЛНИТЕЛЬНЫХ" ДИСЦИПЛИН ТЕМ БЛИЖЕ К ПРОФЕСИОНАЛЬНОТЕХНИЧЕСКОМУ ОБРАЗОВАНИЮ.... ВЫСШЕЕ - ПОДРОЗУМЕВАЕТ ЧТО СПЕЦИАЛИСТ БУДЕТ ИМЕТЬ ШИРОКИЙ КРУГОЗОР ЗА СЧЕТ ДОП.ДИСЦИПЛИН -- ФИЛОСОФИЯ, ПРАВО, ЭСТЕТИКА, ИСТОРИЯ КУЛЬТУРЫ, ЭТИКА, ЭКОНОМИКА, МАТЕМАТИКА, ЭТИКА, ИСТОРИИ РЕЛИГИИ, ВТОРОЙ ИНОСТРАННЫЙ И ТД И ТП.... У человека с таким багажом автоматически развивается критическое мышление - хочет он или не хочет... Каждый препод дует в свою дудку - приходится в голове все эти штуки совмещать. Мир уже не кажется таким простым и понятным и Вождь уже не кажется таким умным и святым....

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць