Свет1010

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам

Пакуль Башар Асад спрабуе вярнуцца ў медыцыну, яго дзеці марнуюць вялікія сумы на раскошныя куплі ў расійскай сталіцы і Дубаі. З падрабязнасцямі знаёміць The Guardian.

Башар Асад з жонкай Асмай і дзецьмі ў Алепа. 2022 год. Фота: сацыяльныя сеткі Башара Асада

У 2011 годзе, на самым пачатку «арабскай вясны», сірыйскія школьнікі напісалі на сцяне графіці: «Цяпер твая чарга, лекар». Гэта быў намёк на Башара Асада, які да прэзідэнцтва атрымаў адукацыю афтальмолага ў Лондане.

Але чарга дабралася да Асада толькі праз 14 гадоў вайны, у якой, паводле ацэнак, загінулі сотні тысяч людзей, а мільёны сталі ўцекачамі. У выніку, калі паўстанцы падышлі да Дамаска з поўначы і поўдня, Асад уцёк — ноччу, разам з сынамі, у кірунку Расіі.

Блізкія да сям'і крыніцы, а таксама суразмоўцы ў Расіі і Сірыі расказалі The Guardian пра ізаляванае, але раскошнае жыццё былога дыктатара.

Паводле слоў дасведчанай крыніцы, былы кіраўнік Сірыі зноў пайшоў вучыцца.

«Ён вучыць рускую мову і асвяжае свае веды ў афтальмалогіі. Гэта яго захапленне, яму відавочна не патрэбныя грошы. Яшчэ да пачатку вайны ў Сірыі ён рэгулярна займаўся афтальмалагічнай практыкай у Дамаску», — расказаў сябар сям'і і выказаў меркаванне: калі Асад сапраўды пачне практыкаваць, яго патэнцыйнымі кліентамі могуць стаць заможныя жыхары Масквы.

Башар Асад. Фота: сацыяльныя сеткі

Сям'я Асадаў, хутчэй за ўсё, жыве ў прэстыжнай Рублёўцы — закрытым пасёлку для багатых пад Масквой. Менавіта там, з розных паведамленняў, у тым ліку жыве і былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які ўцёк з Кіева ў 2014 годзе.

Першыя месяцы пасля ўцёкаў сям'я займалася здароўем Асмы Асад, былой першай лэдзі. Яна некалькі гадоў змагалася з лейкеміяй, і яе стан быў крытычным. Паводле крыніц, пасля эксперыментальнай тэрапіі пад наглядам расійскіх спецслужбаў яна ачуняла і цяпер адчувае сябе добра.

Жыццё ў ізаляцыі

Фінансава сям’я, як сцвярджаецца, адчувае сябе ўпэўнена. Пасля санкцый 2011 года, уведзеных на фоне жорсткага разгону пратэстаў у Сірыі, значную частку капіталаў, як піша выданне, яны перанеслі ў Маскву — у юрысдыкцыю, куды заходнім рэгулятарам дацягнуцца значна цяжэй.

Аднак раскоша не роўная свабодзе: паводле сведчанняў, сёння сям’я жыве ізалявана і значна менш уключаная ў колы, у якіх круцілася раней. Башар Асад амаль ні з кім не кантактуе, акрамя пары былых паплечнікаў.

Крыніца, блізкая да Крамля, адзначае: у расійскай палітычнай эліце Асад цяпер «нецікавы» і «не ўплывовы», а Уладзімір Пуцін нібыта не любіць лідараў, якія страчваюць уладу.

Гэта пацвердзіў пасол Расіі ў Іраку Эльбрус Кутрашаў: «Асад можа жыць тут, але не можа займацца палітыкай. Ён не мае права займацца якой-небудзь медыйнай ці палітычнай дзейнасцю. (…) Але ён жывы і ў бяспецы».

Башар Асад з Уладзімірам Пуціным улетку 2024 года. Фота: Valery Sharifulin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Уцёкі: кінутыя саюзнікі і сваякі

The Guardian таксама раскрывае драматычныя дэталі ўцёкаў Асада ўночы 8 снежня 2024 года. Ён уцёк з сынамі з Дамаска, не папярэдзіўшы нават бліжэйшых сваякоў і саюзнікаў. Іх сустрэў расійскі вайсковы эскорт і даставіў на расійскую авіябазу Хмеймім, адкуль іх самалётам вывезлі з краіны.

Яго брат Махер, высокапастаўлены вайсковец, тэлефанаваў Башару некалькі дзён, але той не браў слухаўку. У выніку менавіта Махер, а не прэзідэнт, дапамагаў іншым ратавацца, пакуль паўстанцы ўжо ўваходзілі ў палац. Сям'я дзядзькі Башара, Рыфата Асада, была вымушана начаваць у машынах перад расійскай авіябазай Хмеймім, пакуль не ўмяшаўся высокапастаўлены расійскі чыноўнік. Урэшце яны нібыта змаглі выехаць у Аман.

Башар і Асма Асады ў дзень іх вяселля. Фота: сацыяльныя сеткі

Новае жыццё дзяцей

У адрозненне ад бацькі, дзеці Асада хутчэй адаптаваліся да жыцця маскоўскай «залатой моладзі». Па словах крыніцы, яны шмат часу бавяць за шопінгам.

Адзіны раз, калі сям'ю Асадаў — без Башара — бачылі разам на публіцы ў Маскве, быў выпускны вечар ягонай дачкі Зэйн аль-Асад 30 чэрвеня. 22‑гадовая дачка былога сірыйскага дыктатара ў той дзень атрымала дыплом Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін.

Аднагрупнікі Зэйн адзначылі, што Асады трымаліся ў цяні, не фатаграфаваліся з Зэйн на сцэне, як іншыя сем'і і хутка з'ехалі. Злітыя базы звестак паказваюць, што дзяўчына зарэгістраваная ў элітных салонах прыгажосці і спартзалах Масквы.

Сын Хафез, якога калісьці рыхтавалі ў пераемнікі, закрыў большасць сваіх сацсетак пасля таго, як у лютым у Telegram выклаў відэа з сваёй версіяй уцёкаў з Дамаска, і сірыйцы хутка вызначылі ягонае месцазнаходжанне. Хлопец зарэгістраваў акаўнты пад псеўданімам з амерыканскага дзіцячага серыяла.

Скрын відэа, якое размясціў Хафес Асад у лютым 2025 года.

Як высветлілі журналісты, дзеці рэгулярна наведваюць ААЭ, і прынамсі, аднойчы ў такой паездцы з імі была маці Асма. Першапачаткова сям'я спадзявалася пераехаць туды назаўжды, бо Дубай ім больш знаёмы і зразумелы, чым халодная Масква. Аднак, як піша Guardian, нават Эміраты, якія прытулілі многіх сумнеўных багацеяў, пакуль не гатовыя прыняць таксічнага экс-дыктатара на пастаяннае месца жыхарства.

Каментары10

  • Усходнія справы
    16.12.2025
    Затое цяпер у Сірыі квітнее дэмакратыя... Можа хтосці ведае колькі атрымаў цяперашні кіраўнік краіны Ахмед Аш-Шараа на выбарах у Сірыі % галасоў і наогул калі былі выбары? Дарэчы яшчэ і года не прайшло як ЗША скасавалі ўзнагароду ў 10 млн $ за яго галаву як за аднаго з самых шукаемых тэрарыстаў свету. Па сутнасці свецкая дыктатура адной часткі насельніцтва страціла ўладу, а іншая ўжо ісламісцкая дыктатура іншай рэлігійнай часткі насельніцтва атрымала ўладу
  • Шмыг
    16.12.2025
    exactly, Так он же жив, защищён, ни в чём не нуждается. Получается помогли, разве нет?
  • Алесь
    16.12.2025
    Усходнія справы, ну дык у тым і справа, што там цяпер няма дэмакратыі. Асад задушыў нават намёкі на яе, і ў выніку да ўлады прыйшлі ісламісты. І ў Беларусі цалкам можа быць так, што фюрэра скінуць тыя, хто проста будзе рэзаць мусароў. Як і ў выпадку з Асадам, народ за іх відавочна ўступацца не будзе

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць