Навука і тэхналогіі

Генетыкі навучыліся вырошчваць гіганцкія памідоры

Наколькі «пераросткі» бяспечныя і смачныя, пакуль невядома.

Памеры раслін, пладоў і мерыстэмы ў звычайных таматах і мадыфікаваных раслінах. Фота: cshl.edu

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць плады пэўных раслін, у прыватнасці таматаў, значна большымі ў памерах. Пра яго яны распавялі ў часопісе Nature Genetics.

Даследаванні двух штамаў таматаў з незвычайна вялікімі пладамі паказалі генетыкам сувязь памераў пладоў і працай пары генаў. Змены ў іх дазволілі атрымаць яшчэ большыя плады.

Памер пладоў, як паказала даследаванне, залежыць ад працэсаў у мерыстэме — тканіне ў верхняй частцы сцябла, дзе дзеляцца ствалавыя клеткі. Ген пад назвай WUSCHEL вызначаны як адказны за стымуляцыю вытворчасці ствалавых клетак, а ген CLAVATA3 — за падаўленне іх вытворчасці.

Пратэін другога гену патрабуе для карэктнай работы ланцужок з трох малекул цукру, але гэты ланцужок атрымалася скараціць. Такая змена другога гену дазваляе з дапамогай першага вырабляць больш ствалавых клетак, што дае большыя плады.

Механізм спрацуе і для многіх іншых раслін. Напрыклад, у кукурузы можна павялічыць колькасць ядраў у кіяху. Хутчэй за ўсё, плады мадыфікаваных раслін будуць бяспечнымі для здароўя, але пакуль такіх даследаванняў яшчэ не праводзілі. Пра смак пладоў не паведамляецца.

Амаль такія ж змены адбываліся і без мадыфікацыі генаў пры селекцыі. Вядомыя нам таматы, што іспанцы прывезлі ў Еўропу пяцьсот год таму, ужо былі гігантамі ў параўнанні з недалёкімі продкамі. Не так даўно памідоры па памерах былі не большыя за масліны.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка ад’язджаў, а вось Калеснікава была

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка ад’язджаў, а вось Калеснікава была

Усе навіны →
Усе навіны

У Ханты-Мансійскай акрузе ўпершыню абвясцілі рэжым ракетнай небяспекі. Гэта амаль за 2000 км ад Украіны3

ЗША сцвярджаюць, што знішчылі некалькі іранскіх катараў. Фуджэйру атакавалі дроны2

Марока збіраюцца злучыць з Іспаніяй і Партугаліяй двума падводнымі тунэлямі3

«Не для простых смяротных». Беларусы шакаваныя цаной вады ў рэстаране13

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Робертам Фіцам6

Украіна абвясціла рэжым цішыні з 0:00 6 мая4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу5

У цэнтры Ляйпцыга машына на хуткасці ўляцела ў натоўп пешаходаў1

Трамп прыгразіў уладам Ірана знішчэннем, калі Тэгеран атакуе амерыканскія караблі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка ад’язджаў, а вось Калеснікава была

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка ад’язджаў, а вось Калеснікава была

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць