Эканоміка1111

Сярэдні заробак у Кітаі дасягнуў 740 даляраў. Колькі хто зарабляе ў Паднябеснай?

Заробкі кітайцаў імкліва растуць, а дысцыпліна працы падтрымліваецца дзякуючы беспрацоўю.

Панарама Шанхая.

Паводле падлікаў Міжнароднага валютнага фонду, летась кітайская эканоміка стала самай вялікай у свеце, абышоўшы ЗША. Азіяцкая краіна з насельніцтвам 1,36 мільярда мае гіганцкі патэнцыял, і гэтым спрабуе скарыстацца Беларусь.

Па словах міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага, Кітай выдзеліць Беларусі льготны крэдыт памерам $3 мільярды, яшчэ $4 мільярды атрымаюць беларускія банкі для фінансавання бізнэс-праектаў. Большасць кітайскіх крэдытаў — «звязаныя»: яны прадугледжваюць, што ў Беларусь прыедуць на працу тамтэйшыя работнікі.

У нашай краіне кітайцы займаюцца адразу некалькі буйнымі праектамі. Азіяцкія будаўнікі ў Мінску зарабляюць $1000—1500 у залежнасці ад аб’ёму выкананай працы.

На колькі гэта адрозніваецца ад заробкаў у іх на радзіме? У Кітаі прынята называць гадавы заробак, а не месячны, як у нас. Паводле дадзеных Нацыянальнага бюро статыстыкі, у 2014 годзе сярэдні заробак у краіне вырас да $740 на месяц. Сфера працы істотна ўплывае на даходы. Заробак вагаўся ад $355 у сельскай гаспадарцы да $1370 — у інфармацыйных тэхналогіях. 

«Самае складанае для кітайца — гэта знайсці працу, бо свабодных месцаў заўсёды менш, чым ахвотных. Людзі без адукацыі гатовыя працаваць па 10—12 гадзін на дзень за $200—300», — расказвае 25-гадовы Аляксей, які вучыцца ў Шанхаі.

Афіцыйны ўзровень беспрацоўя складае 4%. Гэта тыя, хто стаіць на дзяржаўным уліку. Паводле незалежных ацэнак, рэальная лічба можа дасягаць 20% — гэта больш за 200 мільёнаў людзей без працы. Мінімальны заробак залежыць ад рэгіёна. Напрыклад, у самай беднай правінцыі, Хэйлунцзян (Прыамур’е), якая знаходзіцца на мяжы з Расіяй, мясцовыя ўлады гарантуюць работнікам $180 штомесяц.

«У вялікіх гарадах узровень заробкаў іншы. У Шанхаі ці Пекіне кваліфікаванаму работніку можна разлічваць на $1000—1500, — працягвае Аляксей. — Праўда, шмат з’ядае арэнда кватэры, бо ў мегаполісах замежнікі з высокімі даходамі «разагналі» цэны на нерухомасць. Апошнія месяцы лічбы змяншаюцца, але ўсё адно знайсці варыянт аднапакаёўкі ў цэнтры танней за $500 маларэальна. У спальных раёнах — магчыма, але тады будзеш бясконца стаяць у дарожных заторах. У Шанхаі ўжо жыве 25 мільёнаў чалавек, гэта бясконцая чалавечая плынь».

Сярэдні заробак у Беларусі — $452

Сярэдні заробак «бруднымі» ў Беларусі ў красавіку склаў 6,54 мільёна рублёў. За месяц кожны беларус пабагацеў на 52 тысячы рублёў. У Мінску заробкі тым часам дасягнулі 8,8 мільёна, гэта $608. У Расіі пасля ўмацавання нацыянальнай валюты сярэдні заробак вырас да $620.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі24

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Дактары раяць не захапляцца частым выкарыстаннем бервушаў1

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына25

У Мексіцы вайскоўцы забілі галоўнага наркабарона. У адказ яго хаўруснікі паляць самалёты і аўтобусы6

Расійская амбасада ў Карэі вывесіла банер «Победа будет за нами»8

Прэзідэнт Літвы трапіў у бальніцу8

«Хачу быць такой жа ў старасці!» 87‑гадовая пенсіянерка скарыла сацсеткі сваёй формай3

Міністр Маркаў заявіў, што трэба змагацца з тымі, хто кажа пра ўшчамленне рускай ці беларускай мовы22

На Байкале спалілі пудзіла спевака Шамана, які палізаў на возеры лёд4

Юваль Ной Харары: Штучны інтэлект ператварыўся ў нож, які хутка будзе сам вырашаць, каго забіць30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі24

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць