Грамадства

Чавэс не прыездзе ў Менск на Дзень Волі

Калі прыедзе кіраўнік Вэнэсуэлы ў Менск, пакуль невядома.

Запланаваны на сакавік візіт прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса ў Беларусь не адбудзецца. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пасольстве Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Мінску.

«Раней аб\’яўлены на сакавік візіт адменены. Пасольства пакуль не мае інфармацыі, калі візіт можа адбыцца», — патлумачыла супрацоўніца дыпмісіі.

Нагадаем, раней часова павераны ў справах Венесуэлы Амерыка Дыяс Нуньес паведамляў, што прэзідэнт Уга Чавес плануе прыехаць у Мінск у сакавіку 2008 года.

Прэзідэнт Венесуэлы наведваў Беларусь двойчы — у ліпені 2006 і ў чэрвені 2007 года. У снежні 2007 года Венесуэлу наведаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Падчас яго візіту адбылося адкрыццё беларуска‑венесуэльскага сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты «ПетраВенБел» у штаце Ансаатэгі, быў падпісаны шэраг міжурадавых і міжведамасных дакументаў у розных сферах. У іх ліку — падагненні аб супрацоўніцтве ў гандлёва‑эканамічнай сферы, аб садзеянні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў, аб адмене віз у нацыянальных, дыпламатычных і службовых пашпартах.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы3

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі149

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву22

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды26

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы3

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць