Эканоміка77

СМІ: Арыштаваны беларускі «шкляны кароль» Аляксандр Мураўёў

Паводле не пацверджаных пакуль афіцыйных дадзеных, у Мінску затрыманы буйны беларускі бізнэсовец Аляксандр Мураўёў, сярод актываў якога — шэраг шкляных прадпрыемстваў у Беларусі і Расіі, а таксама прадпрыемства Мотавела.

Як паведамляе ej.by са спасылкай на «Беларускі партызан», у Следчым камітэце Беларусі, Камітэце дзяржбяспекі, у аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС і ў ААТ «Мотавела» не пацвярджаюць інфармацыю аб затрыманні бізнэсоўца Аляксандра Мураўёва.

Журналісты не змаглі датэлефанавацца ні самому Мураўёў, ні ў кампанію «Мотавела Інтэр».

Як паведамляе kyky.org, акрамя самога Аляксандра Мураўёва, затрыманыя таксама два ягоныя браты і партнёры. Паводле інфармацыі крыніцы партала, усяго затрымана дзевяць чалавек. Прычына — парушэнне ўмоў інвестыцыйнага дагавора.

Аляксандр Мураўёў, займае 36-ы радок у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесоўцаў Беларусі. У яго актывы ўваходзяць Шклозавод Ялізава, Белеўратара, Гомельскі шклатарны завод, Шклозавод Ворга (Смаленская вобласць), сэрвісныя і гандлёвыя прадпрыемствы ў Беларусі, Расіі і Аўстрыі. А таксама Кансорцыум МВЗ, у яго ўваходзяць Мотавела і яго даччыныя структуры (Веласіпедная кампанія МВЗ, Матацыклетная кампанія Мінск-Мота, Гандлёвая сетка Мотавела) і група прадпрыемстваў па выпуску агратэхнікі, абсталявання, ліцця і інш. У нядаўнім мінулым Мураўёў узначальваў Беларускую федэрацыю веласіпеднага спорту.

У верасні 2013 года на Мотавела, які з 2007 года знаходзіцца ў кіраванні бізнэсоўца, пабываў Аляксандр Лукашэнка. У якасці найважнейшай умовы здзелкі Мураўёў павінен быў на працягу 2007—2012 года ўкласці ў вытворчасць 20 млн даляраў і стварыць да 2012 года магутнасці па выпуску 500 тыс. ровараў і 30 тыс. матацыклаў. Хоць бізнэсоўцу не ўдалося выканаць гэтыя абяцанні, Лукашэнка пагадзіўся ў апошні раз падставіць плячо ў выглядзе растэрміновак па раней выдадзеных крэдытах. Але, мяркуючы па ўсім, гэтых мер аказалася недастаткова. Як паведамляў «Беларускі партызан», цяпер абмяркоўваецца пытанне аб нацыяналізацыі прадпрыемства.

Акрамя таго, у маі 2014 года Эканамічны суд Гомельскай вобласці адкрыў справу аб эканамічнай неплацежаздольнасці СЗАТ «Гомельскі шклатарны завод», у якое таксама інвеставаў Мураўёў. У канцы кастрычніка мінулага года было прынятае рашэнне аб ліквідацыі гэтай юрыдычнай асобы.

Летась справа аб банкруцтве была ўзбуджаная таксама ў дачыненні да ЗТАА «Еліпак», якая займаецца выпускам упакоўкі. Ужо на пачатку 2015 года Эканамічны суд Гродзенскай вобласці распачаў чарговую справу аб банкруцтве прадпрыемства, у якое інвеставаў ATEC, — лідскага вытворцы бутэлек СЗАТ «Белеўратара».

Як адзначаюць эксперты, дзяржава не можа быць зацікаўленай у тым, каб у гэты складаны час павесіць на сябе праблемнае прадпрыемства. Хутчэй за ўсё, будзе зробленая спроба знайсці новага інвестара. У 2006—2007 гг. цікавасць да «Мотавела», у прыватнасці, выяўляў холдынг Аляксандра Шакуціна «Амкадор».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць