Свет11

Пяскоў злавесна: Надзеі на рэалізацыю мінскага плана становіцца ўсё менш

На думку прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова, парушэнні рэжыму спынення агню прыводзіць да таго, што надзеі на рэалізацыю мінскага плана становіцца ўсё менш і менш.

Фото ТАСС

«Сапраўды, былі надзеі на тое, што яны (мінскія дамоўленасці) будуць выконвацца, — заявіў журналістам Дзмітрый Пяскоў. — Але такія абвастрэнні — па-першае, парушэнне рэжыму спынення агню, потым буйнамаштабнае парушэнне рэжыму спынення агню, — вядома, гэта прыводзіць да таго, што надзеі на рэалізацыю мінскага плана становіцца ўсё менш і менш, а занепакоенасць — усё больш і больш».

Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю італьянскаму выданню Corriere della Sera напярэдадні свайго візіту ў Італію заявіў: «…Трэба было спыніць актыўныя баявыя дзеянні, адвесці цяжкую тэхніку. У цэлым гэта зрабілі. Ёсць перастрэлкі; на жаль, да гэтага часу і ахвяры ёсць, але няма буйнамаштабных баявых дзеянняў, бакі разведзеныя».

Журналісты папрасілі Пяскова пракаментаваць, ці захаваў гэты каментар актуальнасць.

«Ён (каментар Пуціна ў гэтай частцы), вядома, страціў актуальнасць, — прызнаў Пяскоў. — Ён не страціў актуальнасць у тым плане, што для міру зроблена ўсё, узгоднены план дзеянняў — мінскія дамоўленасці».

«Сітуацыя змяняецца вельмі дынамічна, а інтэрв'ю давалася некалькі дзён таму», — патлумачыў Пяскоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць