Грамадства

У Беларусі з’явіўся трацейскі IT-суд

Справы ў сферы інфармацыйных тэхналогій цяпер можна вырашыць у адмысловым недзяржаўным судзе.

Трацейскі суд у сферы інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальнай уласнасці Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналогій прыняты на ўлік у Міністэрстве юстыцыі і ўжо гатовы разглядаць справы, паведамляе TUT.BY.

Суд будзе вырашаць спрэчкі ў сферах IT-бізнесу, аўтарскага права, службовай і камерцыйнай тайны. Рашэнні будуць мець абавязковы характар і бараніцца дзяржавай.

Трацейскі суд ёсць недзяржаўным судовым органам. Старшыня суду — доктар юрыдычных навук, прафесар Дзмітрый Дземічаў, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі права ў БДЭУ. Яго намеснік — былы генпракурор Рыгор Васілевіч.

Па словах стваральнікаў суду, асаблівая ўвага надавалася падбору суддзяў (са спісам можна азнаёміцца на сайце АКІТ), а задача суду — эфектыўнасць і аператыўнасць разгляду спраў.

Каментары

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць