Эканоміка1111

Як колькасць работнікаў «Мотавела» скарацілася у 15 разоў

Старшыня КДБ Валерый Вакульчык прызнаў, што па справе «Мотавела» затрыманыя шасцёра чалавек. Сярод іх – бізнэсмен Аляксандр Мураўёў, які прадстаўляў аўстрыйскую кампанію ATEC.

Аўстрыйцы сталі ўласнікам завода ў жніўні 2007 года, атрымаўшы 99,72% за $7,3 мільёна. Інвестар абавязаўся ўкласці ў развіццё прадпрыемства $20 мільёнаў.

Якія фінансавыя паказчыкі дэманстравала «Мотавела» падчас знаходжання ва ўласнасці Аляксандра Мураўёва?

Паводле дадзеных Міністэрства фінансаў, за 2007-2014 гады, «Мотавела» атрымала чыстых стратаў $16,4 мільёна. Вытворчасць прадукцыі давала невялікі плюс, але шматмільённыя інвестыцыі абцяжарвалі фінансавыя справаздачы завода.

Што змянілася ў працы завода кардынальна, дык гэта колькасць работнікаў. Па стане на 2007 год, калі прыйшоў Мураўёў, на «Мотавела» працавала 2500 чалавек. У выніку аптымізацыі вытворчасці лічба штогод змяншалася і летась апусцілася да 179 чалавек. Апошнія два гады завод паказваў станоўчыя фінансавыя вынікі.

Аднак скарачэнне работнікаў супярэчыць дзяржаўнай палітыцы. «Агульныя рынкавыя тэндэнцыі кажуць пра тое, што калі ёсць перавытворчасць, трэба гэту вытворчасць згортваць, людзей выкідваць на вуліцу, шукаць нейкія новыя выхады з сітуацыі. Гэта сусветная тэндэнцыя, але мы не ідзем па гэтым шляху. Прэзідэнтам пастаўлена задача захаваць калектывы», – патлумачыў намеснік старшыні Мінгарвыканкам Ігар Карпенка.

У якасці прыклада ён прывёў буйныя аўтамабільныя заводы: «Дапусцім, МАЗ, МТЗ, там 20 тысяч чалавек працуюць. І вось скарацілася 5 тысяч чалавек, а на якія месцы іх уладкаваць?»

Нагадаем, летась МАЗ і МТЗ атрымалі сумесныя страты амаль $250 мільёнаў.

* * *

Фінансавыя паказчыкі дзейнасці «Мотавела»

Год

Колькасць работнікаў

Прыбытак

2006

2685

-$2,21 мільёна

2007

2500

-$786 тысяч

2008

2005

-$15,35 мільёна

2009

897

$7,28 мільёна

2010

645

-$1,58 мільёна

2011

508

$27 тысяч

2012

465

-$6,39 мільёна

2013

428

$325 тысяч

2014

179

$110 тысяч

Каментары11

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны11

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

ГУР раскрыла дэталі ўнікальнай спецаперацыі: у «Ахмат» укаранілі агента6

Жонка загінулага беларускага добраахвотніка патрабуе змяніць закон пра званне «Герой Украіны», якім нельга ўзнагародзіць замежнікаў4

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства22

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць