Свет11

Samsung прызнала віну ў распаўсюдзе смяротна небяспечнага вірусу MERS

Віцэ-прэзідэнт кампаніі папрасіў прабачэння за тое, што Samsung Medical Center не стрымаў успышку вірусу.

Лі Джыен. Фота: Paul Sakuma, appleinsider.com

За ўспышку смяротна небяспечнага вірусу MERS, зафіксаваную ў Паўднёвай Карэі ў маі, ўзяла на сябе адказнасць кампанія Samsung, з медыцынскім цэнтрам якой звязаныя 58 са 175 выпадкаў заражэння, перадае The New York Times.

«Наш Samsung Medical Center не здолеў спыніць інфекцыю і распаўсюд MERS, што прынесла столькі болю і непакою народу», — сказаў віцэ-прэзідэнт Samsung Electronics Лі Джыен. — Схіляю галаву і прашу прабачэння».

На момант публікацыі вядома пра 27 смярцей ад успышкі MERS ў Паўднёвай Карэі.

Бліжнеўсходні рэспіраторны сіндром пачаў распаўсюджвацца ў арабскіх краінах у 2012 годзе, затым праз вандроўнікаў перакінуўся ў Паўднёвую Карэю. Нядаўна першы выпадак смерці ад яго быў зафіксаваны ў Германіі. Лекаў ад вірусу дагэтуль няма, нявызначанае і яго паходжанне ды дакладны механізм перадачы.

Са 175 выпадкаў заражэння ў Паўднёвай Карэі 85 чалавек былі пацыентамі Samsung Medical Center, іх родзічамі альбо персаналам цэнтру. Адзін з хворых быў наёмным рабочым, які не трапіў пад каранцін і працягваў працаваць, пакуль яго дыягназ не быў канчаткова пацверджаны.

Распаўсюд MERS праз медыцынскі цэнтр Samsung можа стаць вялікай перашкодай для 47-гадовага Лі Джыена на шляху да атрымання бізнес-імперыі Samsung у спадчыну ад бацькі. Лі Джыен — адзіны сын 73-гадовага Лі Ганхі, старшыні кампаніі і малодшага сына яе заснавальніка Лі Бёнчхоля. Лі Ганхі быў шпіталізаваны ў тым самым медыцынскім цэнтры пасля інфаркту ў маі мінулага года.

Чытайце таксама: У Беларусі правядуць вучэнні на выпадак пранікнення віруса MERS

Каментары1

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць