Свет

Новым членам НАТА можа стаць Чарнагорыя

Пра гэта піша расійская газета «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы.

Большасць чарнагорцаў гатовыя падтрымаць ўступленне ў НАТА, вынікае з вынікаў агучаных на мінулым тыдні сацапытанняў. Іх правялі два ўплывовыя балканскія агенцтвы IPSOS — Strategic Marketing і Damar. Атрыманыя сацыёлагамі вынікі падобныя: за ўступленне ў НАТА прагаласавалі б, паводле звестак аднаго агенцтва, 47%, супраць — 43%, па дадзеных іншага — 44%, супраць — 40%. А на пытанне, ці стане Чарнагорыя членам альянсу, сцвярджальна адказалі 64% і 66% адпаведна.

На сусветным форуме па бяспецы GLOBSEC ў Браціславе Чарнагорыі быў пасланы ясны сігнал: менавіта яна будзе наступным членам НАТА, піша выданне.

Прэм'ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў: «Існуюць важкія прычыны, каб Чарнагорыя стала членам альянсу».

Прадстаўнік Славакіі ў НАТА Томаш Валашэк выказаўся ясней: «Запрашэнне Чарнагорыі надыдзе абавязкова». А на днях генеральны сакратар альянса Енс Столтэнберг пацвердзіў: рашэнне па Чарнагорыі будзе прынята ў снежні.

Уступленне ў НАТА як стратэгічнай мэты чарнагорскія ўлады абвясцілі ў 2010 годзе, пасля чаго хутка дамагліся Плана дзеянняў па сяброўству ў альянсе, а потым і статусу кандыдата.

Крыніца «Коммерсанта» ў чарнагорскіх ўрадавых колах лічыць, што далучэнне рэспублікі да НАТА не прывядзе да пагаршэння яго адносін з Масквой.

«Па-першае, мы ніколі не хавалі ад Расеі нашых планаў, — растлумачыў чыноўнік. — Па-другое, Масква жорстка выступае супраць ўступлення ў НАТА перш за ўсё суседніх з ёй краін. Па-трэцяе, Расея бачыць пагрозу ў набліжэнні да сваіх межаў ваеннай інфраструктуры альянса, але Чарнагорыя не плануе размяшчаць на сваёй тэрыторыі базы. Нарэшце, у НАТА ёсць цэлы шэраг краін, якія маюць выдатныя адносіны з Расіяй, і Масква павінна па ідэі быць зацікаўлена ў павелічэнні іх колькасці», — адзначыў ён.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі24

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр пісьменнік і разведчык Фрэдэрык Фарсайт1

Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля1

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»9

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»5

У Гомелі мужчына дапамог данесці хворага да машыны хуткай дапамогі, а ў працэсе абакраў яго1

РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа ФОТАФАКТ4

Ізраіль афіцыйна прызнаў, што перадае Украіне сістэмы СПА

«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю2

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі24

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць